Atlantic Records
Тып | Гуказапісная кампанія |
---|---|
Заснаваная | 1947 |
Заснавальнікі | Ахмэт Эртэгюн Хэрб Абрамсан |
Уласьнікі | Warner Music Group[d] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | ЗША |
Матчына кампанія | Warner Music Group |
Atlantic Records (Atlantic Recording Corporation — «Атлянтычная гуказапісная карпарацыя») — амэрыканскі лэйбл гукапісу, належыць кампаніі Warner Music Group. Заснаваны ў 1947 годзе Ахмэтам Эртэгюнам і Хэрбам Абрамсанам.
Першапачаткова лэйбл быў арыентаваны на джаз і рытм-энд-блюз. Напачатку 1950-х да Ахмета далучыліся Джэры Ўэксьлер, а пасьля Несухі Эртэгюн. У 1950-х гадах з-за шалёнай папулярнасьці Рут Браўн, якая запісвала там, кампанія атрымала мянушку «Дом, які пабудавала Рут».[1] З 1955 году Несухі ўзначальваў джазавае падразьдзяленьне, і здолеў падпісаць важныя кантракты з Чарльзам Мінгусам і Джонам Калтрэйнам. Пазьней гэты пост заняў Джоэл Дорн. Хаця кампанія пачынала як незалежны рэкорд-лэйбл, пазьней яна стала адным з асноўных гульцоў на музычным рынку ў 1960-х з такімі мэйнстрымавымі партнёрамі, як Соні і Шэр. Сярод асноўных: Columbia Records і RCA Records.
Музыкі й калектывы лэйблу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- AC/DC
- Bad Religion
- Billy Talent
- Cream
- Б'ёрк
- Рэй Чарльз
- Рут Браўн
- Філ Колінз
- Джон Калтрэйн
- Dream Theater
- Emerson, Lake & Palmer
- Арэта Франклін
- Genesis
- King Crimson
- Led Zeppelin
- Lupe Fiasco
- The Velvet Underground
- Yes
- Fountains Of Wayne
- P.O.D.
- Шэр
- Death Cab for Cutie
- The Manhattan Transfer
- Foreigner
- Pendulum
- Rush
- Skid Row
- Тоні Брэкстан
- Skillet
- T.I.
- Sean Paul
- Simple Plan
- Shinedown
- Wiz Khalifa
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The Greatest Record Man Of All Time by Robert Greenfield — Rolling Stone issue 1018, January 25, 2007M