AngularJS
AngularJS | |
Распрацоўка | Google Inc. і супольнасьць |
---|---|
Апошняя вэрсія | 1.3.15 |
Напісаны на | JavaScript |
АС | шматплятформеннае |
Тып | JavaScript-фрэймворк |
Ліцэнзія | MIT License |
Афіцыйная старонка | angularjs.org |
AngularJS — JavaScript-фрэймворк з адкрытым зыходным кодам. Прызначаны для распрацоўкі аднастаронкавых праграмных модуляў. Яго мэта — пашырэньня браўзэрных праграмных прадуктаў на аснове MVC шаблёна, а таксама палягчэньне ў тэставаньні й распрацоўцы праграмы.
Фрэймворк працуе з HTML, які ўтрымлівае дадатковыя карыстальніцкія атрыбуты, якія апісваюцца дырэктывамі, і зьвязвае ўвод або вынік вобласьці старонкі з мадэльлю, якая ўяўляе сабой звычайныя зьменныя Javascript. Значэньні гэтых зьменных задаюцца ўручную або здабываюцца з статычных або дынамічных JSON-зьвестак.
Філязофія Angular
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]AngularJS спраектаваны зь перакананьнем, што дэклярацыйнае праграмаваньне лепш за ўсё падыходзіць для пабудовы карыстальніцкіх інтэрфэйсаў і апісаньня праграмных кампанэнтаў, у той час як імпэратыўнае праграмаваньне выдатна падыходзіць для апісаньня бізнэс-лёгікі[1]. Фрэймфорк адаптуе й пашырае традыцыйны HTML, каб забясьпечыць двухбаковую прывязку дадзеных для дынамічнага кантэнту, што дазваляе аўтаматычна сынхранізаваць мадэль і прадстаўленьне. У выніку AngularJS зьмяншае ролю DOM-маніпуляцыяў і паляпшае тэстуемасьць.
Мэты распрацоўкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аддзяленьне DOM-маніпуляцыі ад лёгікі прылажэньня, што паляпшае тэставаньне кода.
- Стаўленьне да тэставаньня як да істотнай часткі распрацоўкі. Складанасьць тэставаньня наўпрост залежыць ад структуранасьці кода.
- Падзел кліенцкага і сэрвэрнага боку, што дазваляе весьці распрацоўку паралельна.
- Правядзеньне распрацоўніка праз увесь шлях стварэньня прылажэньня: ад праектаваньня карыстальніцкага інтэрфэйсу, праз напісаньне бізнэс-лёгікі, да тэставаньня.
Angular прытрымліваецца MVC-шаблёну праектаваньня й падтрымлівае слабую сувязь паміж прадстаўленьнем, зьвесткамі й лёгікай кампанэнтаў. Выкарыстоўваючы ўкараненьне залежнасьці, Angular пераносіць на кліенцкі бок такія клясычныя сэрвэрныя службы, як відэазалежныя кантролеры. Такім чынам, памяншаецца нагрузка на сэрвэр і вэб-прылажэньне становіцца лягчэй.
Папулярныя Angular-дырэктывы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З дапамогаю дырэктываў AngularJS можа ствараць карыстальніцкія HTML-тэгі й атрыбуты, каб дадаваць паводзіны некаторым элемэнтам.
- ng-app
- Аб’яўляе элемэнт карнявым для прылажэньня.
- ng-bind
- Аўтаматычна зьмяняе тэкст HTML-элемэнта на перададзенага выразу.
- ng-model
- Тое ж, што й ng-bind, толькі забясьпечвае двухбаковае зьвязваньне дадзеных. Зьменіцца зьмесьціва элемэнта, ангуляр зьменіць і значэньне мадэлі. Зьменіцца значэньне мадэлі, ангуляр зьменіць тэкст ўнутры элемэнта.
- ng-class
- Вызначае клясы для дынамічнай загрузкі.
- ng-controller
- Вызначае JavaScript-кантролер для вылічэньня HTML-выразаў.
- ng-repeat
- Стварае копію для кожнага элемэнта з калекцыі.
- ng-show і ng-hide
- Паказвае або хавае элемэнт у залежнасьці ад значэньня лягічнага выразу.
- ng-switch
- Стварае асобнік шаблёну з мноства варыянтаў, у залежнасьці ад значэньня выразу.
- ng-view
- Базавая дырэктыва, адказвае за апрацоўку маршрутаў, якія прымаюць JSON перад адлюстраваньнем шаблёнаў, якія кіруюцца названымі кантролерамі.
- ng-if
- Базавая дырэктыва, якая дазваляе паказаць наступны элемэнт, калі ўмовы выконваюцца. Калі ўмова хлусьлівая, элемэнт выдаляецца з DOM.
- ng-aria
- Модуль забясьпечвае падтрымку агульных атрыбутаў ARIA.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.webcitation.org/6GkIxLh4o%7Cдата(недаступная спасылка) копіі=2013-05-20
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |