Перайсьці да зьместу

Akrapovič

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Akrapovič
Выява лягатыпу
Заснаваная 1990
Краіна
Разьмяшчэньне

Akrapovič (бел. Акраповіч) — славенская кампанія па вытворчасьці аўтамабільных і матацыклетных выхлапных сыстэм. З 1990 году кампанія пачала вырабляць выхлапныя сыстэмы для матацыклаў. З 2010 пашырыла сваю вытворчасьць да выхлапных сыстэм для аўтамабіляў[1]. Глябальны вытворца выхлапных сыстем ў матаспорце[2][3]. Знаходкі Akrapovič выкарыстоўваюцца ў матацыклах на гонках Moto GP,[4] Супэрбайк,[5][6] Супэрмота, Мотакрос, Эндура і Раллі-рэйд. На травень 2010-га году, выхлапныя сыстэмы Akrapovič выкарыстоўваліся ў 38 сусьветных чэмпіянатах па матаспорту.[7]

Брэнд Akrapovič шматкроць атрымліваў узнагароды ад профільных выдавецтваў: Motor Sport Aktuell Magazine Best Brand 2009, Sport Auto Best Brand 2010, PS Magazine Best Brand 2010, Motorrad Magazine Best Brand 2010.


  1. ^ Akrapovic Exhausts Factory - The Sign of the Skorpion (анг.)  Праверана 2017-09-29 г.
  2. ^ Prašnikar, J. . — Nova Publishers, 2006. — С. 275. — ISBN 1-59454-811-0
  3. ^ Simon, Hermann . — Springer, 2009. — ISBN 0-387-98146-2
  4. ^ Rizla Suzuki MotoGP Team Partners. Rizla SuzukiПраверана 2010-06-08 г. Архіўная копія ад 23 May 2010 г.
  5. ^ {{{загаловак}}}. — 2007. — ISSN 1351-5683.
  6. ^ Sponsors. Yamaha World Superbike Team. Праверана 2010-06-08 г. Архіўная копія ад 2009-12-02 г.
  7. ^ A is for Akrapovič. BMW Motorrad (2010-05). Праверана 2010-06-08 г. Архіўная копія ад 2011-07-08 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]