Ai Pin
аператыўная памяць | 32 Гб |
---|---|
працэсар | Qualcomm Snapdragon(en) |
аперацыйная сістэма | Cosmos(en) |
прадстаўлены | 9 лістапада 2023 |
вытворца | Humane Inc.(en) |
«Ai Pin» — мабільны кампутар(ru), які стварыла кампанія «Humane Inc.(en)» і афіцыйна прэзентавала яго 9 лістапада 2023 году.[1][2]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У чэрвені 2023 году кампанія «Humane», якую ў 2017 годзе заснавалі былыя супрацоўнікі «Apple» Бетані Банджорна і Імран Чаўдры(en), анансавала свой першы прадукт — пэрсанальнага памочніка «Ai Pin». Першыя функцыі прылады, без раскрыцця тэхнічных характарыстык гаджэта, Імран Чаўдры прадэманстраваў падчас канферэнцыі TED на пачатку 2023 году. Упершыню прылада зьявілася падчас паказу калекцыі брэнда «Coperni» вясна-лета 2024 году на Парыскім тыдні моды(fr), на лацкане мадэлі Наомі Кэмпбэл(en). Афіцыйная прэзентацыя адбылася на адмысловым мерапрыемстве 9 лістапада 2023 году. Прылада каштуе 699 долараў ЗША, у дадатак да цаны ёсць штомесячная плата ў памеры 24 долараў ЗША за падпіску, якая дае нумар тэлефона і пакрыццё даных праз сетку мабільнага аператара. Пастаўкі прылады пачнуцца ў пачатку 2024 году, а папярэднія заказы — 16 лістапада 2023 году[3].
Спецыфікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Ai Pin» з’яўляецца падключанай да сеткі высокатэхналагічнай прыладай, якая прышпільваецца да адзення з дапамогай магніта і выкарыстоўвае шэраг датчыкаў, якія забяспечваюць кантэкстныя вылічэнні і ўзаемадзеянне з наваколлем. Гаджэт складаецца з дзвюх частак: квадратнай прылады і акумулятара. Прылада з’яўляецца аўтаномнай, мае праграмную платформу, якая выкарыстоўвае магутнасці прылады для стварэння персанальных вылічэнняў. Прылада не мае экрана, яе праграмная платформа створана для працы штучнага інтэлекту. У прыладзе асобная роля нададзена канфідэнцыяльнасці, якая звязана з такім аспектам, як адсутнасць слова для абуджэння і наяўнасцю фактара «заўсёднага» праслухоўвання: яркі індыкатар канфідэнцыяльнасці пад загараецца кожны раз, калі камера, мікрафон або датчыкі ўводу PIN-кода актыўныя, каб пераканацца, што людзі вакол ведаюць, што прылада можа запісваць гук. Выкарыстоўваючы камбінацыю прапрыетарнага праграмнага забеспячэння і GPT ад «OpenAI(en)», прылада дазваляе рабіць выключна з дапамогай галасавых каманд званкі, адпраўку тэкставых паведамленняў, даваць адказы на пытанні карыстальніка, рабіць у рэжыме рэальнага часу пераклад з іншай мовы, выконваць функцыі навігацыі, ажыццяўляць пакупкі, карыстацца пошукавай сістэмай і электроннай паштовай скрыняй. Убудаваная камера можа ідэнтыфікаваць рэчы, прадастаўляць кантэкстную інфармацыю, напрыклад, прыблізную колькасць калорый прадукту харчавання. Пры наяўнасці патрэбы ў візуалізацыі матэрыялаў існуе ўбудаваны праектар, які перадае кантэнт на далонь выцягнутай рукі ўладальніка прылады. Прылада працуе на базе аперацыйнай сістэмы «Cosmos(en)».[4][5]
Пазіцыяніраванне і рэакцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Humane» пазіцыянуе «Ai Pin» як прыладу, якая здольная замяніць смартфоны. Кампанія разглядае гаджэт як першы крок на рынку апаратнага забеспячэння штучнага інтэлекта. Тэхнічныя ж эксперты ўспрынялі гаджэт даволі неадназначна.
Дэвід Пірс, галоўны рэдактар і сувядучы «Vergecast(d)», адзначыў, што гэта гаджэт, які прызначаны для ўзаемадзеяння з вялікімі моўнымі мадэлямі, а не з праграмамі, і дазваляе размаўляць, а не друкаваць. Але, на яго думку, пакуль не зусім зразумела, навошта яго выкарыстоўваць. «Morning Brew(d)» назвала новы гаджэт Humane «дагістарычным тэлефонам». «Ars Technica(d)» апісала прыладу так: «Калі б у „Google Glass“ атрымалася дзіця з пэйджарам з 1990-х гадоў». Рэцэнзент «The New York Times» назваў «Ai Pin» «у роўнай ступені чароўным і няёмкім».[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Humane announces its wearable phone will be named 'Humane AI Pin' (анг.) Праверана 2023-11-04 г.
- ^ Humane’s Ai Pin is a $700 Smartphone Alternative You Wear All Day.
- ^ Humane’s ‘Ai Pin’ debuts on the Paris runway (анг.) Праверана 2023-11-04 г.
- ^ Humane Ai Pin: The 200 Best Inventions of 2023 (анг.) Праверана 2023-11-04 г.
- ^ Humane officially launches the AI Pin, its OpenAI-powered wearable (анг.) Праверана 2023-11-14 г.
- ^ AI Pin замахнулся на iPhone. Новая технология - прорыв или провал? Финам(ru) Праверана 2023-11-20 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]