Перайсьці да зьместу

Вэб-дастасунак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вэб-праграма»)
Дастасунак Mastodon — вэб-вэрсія

Вэб-дастасунак (па-ангельску: web application, web app) — кліент-сэрвэрны дастасунак, кліенцкая частка якога працуе ўнутры браўзэра і ўзаемадзейнічае з сэрвэрнай часткай[1].

Бізнэс-лёгіка дастасунка разьмеркавана паміж браўзэрам карыстача і сэрвэрам, зьвесткі звычайна разьмешчаны на сэрвэры, абмен інфармацыяй ажыцьцяўляецца праз сеціва. Такім парадкам, вэб-дастасунак ёсьць плятформа-незалежнаю сыстэмаю, кліенцкая частка якой можа працаваць на розных апэрацыйных сыстэмах, дзе інсталяваны адпавядаючы стандартам браўзэр[1].