Камэта Фая
4P/Фая | |
Адкрыцьцё | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Эрве Фай |
Дата адкрыцьця | 25 лістапада 1843 |
Альтэрнатыўныя абазначэньні | P/1843 W1, P/1850 W1, 4P |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Эпоха | 2454000,5 (22 верасьня, 2006) |
Афэлій | 6,028545 а. а. |
Пэрыгелій | 1,667356 а. а. |
Вялікая паўвось | 3,847950 а. а. |
Эксцэнтрысытэт арбіты | 0,566690 |
Арбітальны пэрыяд | 7,55 a |
Нахіл арбіты да плоскасьці экліптыкі | 9,0317° |
Апошні пэрыгелій | 15 лістапада 2006 |
Наступны пэрыгелій | 9 траўня 2014 |
Камэта Фая (афіцыйны назва 4P/Faye) — кароткапэрыядычная камэта, якую вынайшаў у лістападзе 1843 году Эрве Фай у Каралеўскай абсэрваторыі ў Парыжы.
Фай упершыню назіраў камэту 23 лістапада, але неспрыяльнае надвор’е не дазваляла пацьвердзіць адкрыцьцё да 25 лістапада. Камэта была настолькі цьмяная, што прайшла пэрыгелій прыкладна за месяц да адкрыцьця, і толькі дзякуючы збліжэньню зь Зямлёю стала досыць яркай, дзякуючы чаму яе атрымалася заўважыць напрыканцы лістапада. Па паведамленьні Ота Струвэ, у канцы лістапада камэта была бачная няўзброеным вокам. Яна заставалася бачнай для малых тэлескопаў да 10 студзеня 1844 году і стала недасяжная для вялікіх тэлескопаў 10 красавіка 1844 году.
У 1844 годзе Хендэрсан вызначыў, што камэта зьяўляецца кароткапэрыядычнаю. Да траўня быў вылічаны дакладны пэрыяд — 7,43 году. Урбэн Левер’е разьлічыў становішча камэты на 1851 год, прадказаўшы дасягненьне пэрыгелія ў красавіку 1851 году. 28 лістапада 1850 году камэта была выяўленая паблізу прадказанага становішча Джэймзам Чэлісам.
Камэта не назіралася ў 1903 і 1918 гадох з-за дрэннага надвор’я. У 2006 годзе яна дасягнула прыкладна 9-й зорная велічыня[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камэта Фая — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Камэты | ||
---|---|---|
◄ 2P/Энке | 3D/Біелы | 4P/Фая | 5D/Брорзэна | 6P/д’Арэ ► | ||
Сьпіс пэрыядычных камэт |