Перайсьці да зьместу

Камэта Фая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
4P/Фая
Адкрыцьцё
Першаадкрывальнік Эрве Фай
Дата адкрыцьця 25 лістапада 1843
Альтэрнатыўныя абазначэньні P/1843 W1, P/1850 W1, 4P
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 2454000,5 (22 верасьня, 2006)
Афэлій 6,028545 а. а.
Пэрыгелій 1,667356 а. а.
Вялікая паўвось 3,847950 а. а.
Эксцэнтрысытэт арбіты 0,566690
Арбітальны пэрыяд 7,55 a
Нахіл арбіты да плоскасьці экліптыкі 9,0317°
Апошні пэрыгелій 15 лістапада 2006
Наступны пэрыгелій 9 траўня 2014

Камэта Фая (афіцыйны назва 4P/Faye) — кароткапэрыядычная камэта, якую вынайшаў у лістападзе 1843 году Эрве Фай у Каралеўскай абсэрваторыі ў Парыжы.

Фай упершыню назіраў камэту 23 лістапада, але неспрыяльнае надвор’е не дазваляла пацьвердзіць адкрыцьцё да 25 лістапада. Камэта была настолькі цьмяная, што прайшла пэрыгелій прыкладна за месяц да адкрыцьця, і толькі дзякуючы збліжэньню зь Зямлёю стала досыць яркай, дзякуючы чаму яе атрымалася заўважыць напрыканцы лістапада. Па паведамленьні Ота Струвэ, у канцы лістапада камэта была бачная няўзброеным вокам. Яна заставалася бачнай для малых тэлескопаў да 10 студзеня 1844 году і стала недасяжная для вялікіх тэлескопаў 10 красавіка 1844 году.

У 1844 годзе Хендэрсан вызначыў, што камэта зьяўляецца кароткапэрыядычнаю. Да траўня быў вылічаны дакладны пэрыяд — 7,43 году. Урбэн Левер’е разьлічыў становішча камэты на 1851 год, прадказаўшы дасягненьне пэрыгелія ў красавіку 1851 году. 28 лістапада 1850 году камэта была выяўленая паблізу прадказанага становішча Джэймзам Чэлісам.

Камэта не назіралася ў 1903 і 1918 гадох з-за дрэннага надвор’я. У 2006 годзе яна дасягнула прыкладна 9-й зорная велічыня[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камэта Фаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Камэты
2P/Энке | 3D/Біелы | 4P/Фая | 5D/Брорзэна | 6P/д’Арэ
Сьпіс пэрыядычных камэт