.tel
| .tel | |
| | |
| Уведзены | 2005 |
|---|---|
| Тып дамэну | агульны дамэн верхняга ўзроўню |
| Статус | ухвалены |
| Рэгістратар | Telnic Limited |
| Арганізатар | Telname Limited |
| Прызначэньне | захоўваньне і кіраваньне пэрсанальнымі і карпаратыўнымі кантактамі |
| Выкарыстаньне | пакуль не выкарыстоўваецца |
| Дакумэнты | ICANN New sTLD RFP Application |
| Разьвязаньне спрэчак | UDRP, Sunrise dispute resolution procedure |
| Вэб-старонка | Telnic |
.tel — агульны дамэн верхняга ўзроўню, які прапануецца выкарыстоўваць для захоўваньня і кіраваньня пэрсанальнымі і карпаратыўнымі кантактамі.
Па задуме спонсараў дамэну, ён будзе зьяўляцца зонай захоўваньня кантактнай інфармацыі, кіраваць якой змогуць самі карыстальнікі. Уладальнікі дамэнаў будуць самастойна вызначаць, якую кантактную інфармацыю яны будуць разьмяшчаць у сваім дамэне, гэта могуць быць тэлефонныя нумары, адрасы вэб-бачынааў і электроннай пошты, а таксама нумары службаў імгненнага абмену паведамленьнямі, такіх як ICQ або Windows Messenger.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гэта ўжо ня першая спроба запуску дамэну .tel. Папярэдняя заяўка, якая паступіла яшчэ ў кастрычніку 2000 году ад папулярызатара VoIP Джэфа Палвэра была адхіленая. Ідэя Палвэра складалася ў простым перакладзе і без таго ўнікальных нумароў тэлефонаў у інтэрнэт-адрасы. Аднак гэта выклікала бы канфлікт з наяўнай схемай кампаніі ENUM, якая прапаноўвала аб’яднаць тэлефонныя нумары і DNS.