Яўстах Мінейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мінейка.
Яўстах Мінейка
Род дзейнасьці удзельнік паўстаньня 1863—1864
Дата нараджэньня 1838(1838)
Дата сьмерці невядома

Яўстах Станіслававіч Мінейка-Газдава (1838 — ?) — удзельнік паўстаньня 1863—1864. З шляхецкага роду Мінейкаў гербу Газдава, сын Станіслава й Цацыліі са Шчановічаў, брат Зыгмунта Мінейкі.

За ўдзел у паўстаньні 1863—1864 быў асуджаны да 12 гадоў ссылкі ў Сыбір. Пакараньне адбываў ля Пензы. Па вяртаньні жыў у родавым маёнтку ў Балванішках. Быў жанаты са Стафаніяй Ґан, меў дзяцей Марыю, Станіславу, Рамана, Аляізу, Зыгмунта, Камілю.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]