Яўген Нічыпаравіч Баркоўскі
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.
Яўген Нічыпаравіч Баркоўскі (9 верасьня 1910, Вільня, Расейская імпэрыя — 13 траўня 1999, Масква[1]) — вайсковец. Генэрал-лейтэнант інжынэрна-тэхнічнай службы (1968). Заслужаны будаўнік РСФСР (1970).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 9 верасьня 1910 году[1] ў Вільні. З рабочых. З 1928 г. працаваў у Гомелі сьлюсарам паравозарамонтнага завода. Чалец КПСС з 1931 г. Са сьнежня 1932 г. у Ваенна-марскім флёце. Скончыў Ваенна-транспартную акадэмію (1939). У Другую ўсясьветную вайну на Чарнаморскім і Паўночным флётах, начальнік інжынэрнай службы ваенна-марской базы. Удзельнік абароны Севастопалю, Запаляр’я. Служыў да 1972 году ў ВМФ. Узнагароджаны 5 ордэнамі, мэдалямі. Ленінская прэмія ў галіне навукі і тэхнікі 1984 году.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Баркоўскі Яўген Нічыпаравіч. // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. ІІ. Мінск. 1970. С. 152.
- Баркоўскі Яўген Нічыпаравіч. // Беларусь у Вялікай Айчыннай Вайне 1941-1945. Энцыклапедыя. Мінск. 1990. С.63.
- Баркоўскі Яўген Нічыпаравіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 1. Мінск. 1993. С. 308.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |