Яўген Ляшко
| Яўген Ляшко | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 чэрвеня 1996[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 70 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2022 | Нёман Горадня | 85 (0) |
| 2017 | → Ліда | 12 (0) |
| Зборныя | ||
| 2014 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
| 2015—2018 | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
Яўге́н Ляшко́ (нар. 24 чэрвеня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец ДЮСШ «Белкард». З 2012 году пачаў выступаць за дубль гарадзенскага «Нёмана». У сэзоне 2014 году замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе гарадзенцаў. Перад сэзонам 2015 году значная колькасьць маладых гульцоў, у тым ліку і Ляшко, была пераведзеная ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 году дэбютаваў у асноўнай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), калі выйшаў у стартавым складзе і правёў увесь матч на пазыцыі правага абаронцы. У далейшым здолеў замацавацца на гэтай пазыцыі ў асноўнай камандзе.
У першай палове 2017 году страціў месца ў асноўнай камандзе і выступаў за дубль. У жніўні 2017 году быў аддадзены ў арэнду клюбу Першай лігі «Ліда»[3]. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году вярнуўся ў «Нёман», зь якім падпісаў новы кантракт на адзін год[4][5]. У сэзоне 2018 году гуляў пераважна за дубль гарадзенцаў, часам зьяўляючыся ў асноўнай камандзе. Сэзон 2019 году пачынаў у першай адзінаццатцы, пазьней страціў месца, аднак працягваў быць у абойме асноўнай каманды, часам таксама прыцягваўся да дубля. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» на наступны сэзон[6].
У сярэдзіне 2020 году трывала зьяўляўся ў пачатковым складзе гарадзенцаў, але пасьля страціў месца ў асноўным складзе, звычайна застаючыся на лаўцы запасных, прыцягваўся да матчаў дубля. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[7]. Сэзон 2021 году пачынаў на лаўцы запасных, з траўня пачаў зьяўляцца ў стартавым складзе, зь ліпеня ўжо радзей выходзіў на поле. У студзені 2022 году яшчэ на год падоўжыў пагадненьне з гарадзенскім клюбам[8]. У пачатку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму застаўся без кантракту, ня трапіў у заяўку клюбу на сэзон і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе, але працягваў трэнавацца з гарадзенцамі.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гуляў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Эўропы. 11 чэрвеня 2015 году дэбютаваў у моладзевай зборнай, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Нёман | 2015 | Найвышэйшая ліга | 19 | 0 |
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 15 | 0 | |
| Ліда | 2017 | Першая ліга | 12 | 0 |
| Нёман | 2018 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Evgeni Leshko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://www.fcneman.by/by/komanda/main/17.html
- ↑ "Лида" подписала контракт с Рочевым и арендовала у "Немана" Лешко (рас.)
- ↑ "Неман" подписал контракт с Евгением Лешко (рас.)
- ↑ Шестеро игроков покинули "Лиду" (рас.)
- ↑ "Неман" продлил контракт с Лешко (рас.)
- ↑ "Неман" продлил контракт с Лешко (рас.)
- ↑ "Неман" продлил соглашение с Лешко (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Нёману» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
