Ясуа Фукуда
Ясуа Фукуда | |
па-японску: 福田康夫 | |
91-ы прэм'ер-міністар Японіі | |
---|---|
26 верасьня 2007 — 24 верасьня 2008 | |
Папярэднік: | Сіндза Абэ |
Наступнік: | Тара Аса |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
16 ліпеня 1936 (88 гадоў) Такасакі |
Партыя: | Лібэральна-дэмакратычная партыя Японіі |
Сужэнец: | Кіека Фукуда |
Дзеці: | Tatsuo Fukuda[d] |
Бацька: | Такэа Фукуда |
Маці: | Mie Fukuda[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Ясуа Фукуда (па-японску: 福田 康夫、ふくだ やすお, нарадзіўся 16 ліпеня 1936, Такасакі, прэфэктура Гунма) — 91-ы прэм'ер-міністар Японіі з 26 верасьня 2007, пераемнік Сіндза Абэ. Старэйшы сын Такэа Фукуды (1905—1995), прэм’ер-міністра ў 1976—1978 (першы ў гісторыі Японіі выпадак, калі гэты пост займаюць бацька і сын).
Скончыў такійскі Унівэрсытэт Васэда. У 1959—1976 гг. працаваў у нафтаперапрацоўчай кампаніі. У 1977—1978 гг. узначальваў сакратарыят прэм’ер-міністра Такэа Фукуды, затым на працягу 1979—1989 гг. быў асабістым сакратаром бацькі, які выйшаў у адстаўку. У 1995—1996 гг. — парлямэнцкі намесьнік міністра замежных справаў. Затым займаў розныя партыйныя пасады ў Лібэральна-дэмакратычнай партыі.
Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Японіі з 23 верасьня 2007 г. (зьмяніў Абэ на гэтай пасадзе). Зацьверджаны Палатай прадстаўнікоў 25 верасьня зь перавагай больш 100 галасоў, хоць Палата дараднікаў падтрымала іншую кандыдатуру — Ітыры Адзавы. Па японскіх законах галасаваньне Палаты прадстаўнікоў мае перавагу, таму менавіта Фукудзе імпэратар 26 верасьня даручыў сфармаваць урад.
Кабінэт Фукуды па складзе практычна ідэнтычны ўраду Абэ.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ясуа Фукуда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |