Яспэр Стэйвэн
Яспэр Стэйвэн | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Дата нараджэньня | 17 красавіка 1992 (32 гады) |
Месца нараджэньня | |
Краіна | |
Рост | 186 см |
Спартовая інфармацыя | |
Клюб | Лідл-Трэк |
Спэцыялізацыя | спэцыяліст па клясыцы, усе тыпы |
Прафэсійныя клюбы | |
2012—2013 2014— | Бонтагер-Лайвстронг Лідл-Трэк |
Я́спэр Стэ́йвэн (па-нідэрляндзку: Jasper Stuyven; нарадзіўся 17 красавіка 1992 году, Лёвэн, Бэльгія) — бэльгійскі шасэйны раварыст, які выступае за каманду «Лідл-Трэк». Зважаецца адмыслоўцам па клясычным гонкам. Шматкроць браў удзел у заездах Тур дэ Франс.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стэйвэн збудаваў пасьпяховую кар’еру раварыста-юніёра. У 2009 годзе ў веку 17 гадоў ён здабыў перамогу ў юніёрскім чэмпіянаце сьвету па шашэйных гонках. Праз тры гады склаў прафэсійны кантракт з амэрыканскай камандай «Бонтагер-Лайвстронг». У 2014 годзе далучыўся да каманды «Трэк Фэктары Рэйсінг», у складзе якой у першым жа сэзоне браў удзел у Вуэльце Гішпаніі. Цягам заездаў тройчы фінішаваў на чацьвертым месцы, дзякуючы чаму паводле вынікаў шматдзённай гонкі быў дзявятым у клясыфікацыі паводле пунктаў. Праз год на Вуэльце Стэйвэн здабыў перамогу на восьмым этапе, але самую гонку ня скончыў, бо праз падзеньне зламаў чаўнавіцу.
У 2016 годзе раварыст здабыў перамогу ў аднадзённай клясычнай гонцы Кюўрнэ — Брусэль — Кюўрнэ, адарваўшыся ад асноўнай групы на апошніх 17 км заезду[1]. У тым жа годзе ўпершыню браў удзел у заездах Тур дэ Франс, нават апранаўшы кашулю ў бобкі на два дні як лідэр горнай клясыфікацыі. У 2017 годзе бэльгіец быў у купцы зь пяці чалавек, якія адарваліся ад пэлятону на Парыж — Рубэ. Аднак, Стэйвэн фінішаваў чацьвертым[2]. Спартовец выступіў на Джыра д’Італія, дзе на шостым этапе фінішаваў другім, а ў агульнай клясыфікацыі паводле пунктаў апынуўся другім пасьля Фэрнанда Гавірыі. У 2018 годзе няблага выступіў у заездах першай паловы сэзону, заняўшы 5-ы радок у гонцы Парыж — Рубэ. На Тур дэ Франс бэльгіец наблізіўся да перамогі ў 14-м этапе, але ня даў рады. У жніўні 2019 годзе роварнік выйграў Тур Нямеччыны, стаўшы лідэрам пасьля трэцяга (перадапошняга) этапу[3]. 20 сакавіка 2021 годзе Стэйвэн выйграў сваю першую манумэнтальную гонку Мілян — Сан-Рэма.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Stuyven wins Kuurne-Brussel-Kuurne». CyclingNews.
- ^ «Van Avermaet wins Paris-Roubaix». CyclingNews.
- ^ «Jasper Stuyven wins Deutschland Tour». CyclingNews.