Ярамір
Выгляд
| Ярамір | |
| Jaromír | |
| Род | мужчынскі |
|---|---|
| На іншых мовах | па-польску: Jaromiar, Jeromiar, Jeromier па-славацку: Jaromír па-сэрбску: Jaromir па-сэрбскахарвацку: Jаромир па-чэску: Jaromír |
| Мяніны | 24 верасьня, 18 лютага |
| Іншыя формы | |
| Кароткая форма(-ы) | Ярда, Ярэк, Ярын, Мірэк |
| Імя па бацьку | Яраміравіч Яраміраўна |
| Зьвязаныя імёны | Яраміра |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Ярамір» | |
Ярамі́р, Яро́мер (стар. баўг. Яромир, сэрбскахар. Jаромир, чэск. Jaromír, стар. польск. Jaromiar, Jeromiar, Jeromier) — заходнеславянскае мужчынскае асабістае імя. Сустракаецца ў чэскай, славацкай, польскай, сэрбскай, харвацкай мовах. Жаночая форма — Яраміра.
Мяніны адзначаюць 24 верасьня, 18 лютага (Славаччына).
Паходжаньне і значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Складаецца зь дзьвюх каранёў яра- і мір. Магчымыя значэньні:
- польскае jary (архаічнае) = «рухавы, малады, дужы»; mir = «аўтарытэт, прэстыж»
- верхнелужыцкае jara = «вельмі»; měr = «мір»
- чэскае jaro = «вясна»; mír = «мір»
- стараславянскае яр = «сонца»; мір = «мір, сьвет»
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ярамір — біскуп праскі
- Ярамір Вэйвада — чэскі кампазытар
- Ярамір Чэскі — князь Чэхіі
- Ярамір Ягр — чэскі хакеіст