Перайсьці да зьместу

Ян Шэмет-Палачанскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Шэмет-Палачанскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1826(1826-06-20)
Памёр 9 жніўня 1905(1905-08-09) (79 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Ян Шэмет-Палачанскі (20 чэрвеня 1826, фальварак Палачаны, Ашмянскі павет (сёньня Маладэчанскі раён) — 9 жніўня 1905) — беларускі паэт.

Аўтар паэмаў «Даўгінаўскі пагром» (пра антыжыдоўскі пагром 1897 году[1]), «Вясельле ў Беляка», «Барысаў камень», вершаў «Да братоў у пакоях», «За чаркай», «На дзяды», «Думы ў полі» і іншыя. Творы Шэмет-Палачанскага, вывезеныя яго дачкой у Цюмень, дагэтуль нязнойдзеныя.

Паводле зьвестак Ластоўскага, паэт жыў каля Даўгінава, пісаў шмат вершаў па-беларуску, у тым ліку і верш «Панскае ігрышча», зьмешчаны ў «Смыку беларускім» Францішка Багушэвіча. Сёньня мяркуецца, што сапраўдны аўтар гэтага верша Фэлікс Тапчэўскі[1]. Пісьменьнікам таксама цікавіўся Рамуальд Зямкевіч i Яўхім Карскі. Апошні ў сваіх «Беларусах» (1922), на падставе зьвестак Зямкевіча, называў творы Шэмета-Палачанскага «Пагром у Даўгінаве» (той жа «Даўгінаўскі пагром») i «Ашмянская рэзь» (пра жорсткую расправу над паўстанцамі 1831 року ў Ашмянах)[1].

У 1968 г. Адам Мальдзіс спрабаваў адшукаць сьляды паэтавых рукапісаў празь цюменскую абласную газэту, але тамтэйшыя краязнаўцы адказалі, што наўпроставыя нашчадкі Шэмета-Палачанскага памерлі некалькі гадоў назад, а далёкія сваякі нічога канкрэтнага пра творцу i ягоныя рукапісы не ведаюць[1].

  1. ^ а б в г Кісялеў Генадзь. Постаці  (бел.) // pawet.net. — 1992.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 31. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]