Перайсьці да зьместу

Ян Ксавэры Канеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Ксавэры Канеўскі
Імя пры нараджэньні Jan Ksawery Kaniewski
Дата нараджэньня 10 траўня 1805(1805-05-10)[1] або 1809[2][3][4][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 чэрвеня 1867(1867-06-13), 1870[2][3][4][…] або 13 красавіка 1867(1867-04-13)[1]
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак маляр
Жанры партрэт
Узнагароды
ордэн Залатой шпоры

Ян Ксавэры Канеўскі (па-польску: Jan Ksawery Kaniewski, па-італьянску: Francesco Saverio Kaniewski; 1805 — 13 красавіка 1867, Варшава) — польскі мастак, вядомы сваімі партрэтамі і карцінамі гістарычнай і біблійнай тэматыкі.

Ян Ксавэры Канеўскі нарадзіўся ў Красілаве на Падольлі. Навучаўся ў ліцэі ў Крамянцы, дзе пачаў вучыцца жывапісу і малюнку ў Юзэфа Пітшмана. У 1827—1833 вучыўся ў Імпэратарскай акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу.

Скончыўшы акадэмію «вольным мастаком», ён накіраваўся ў Рым паводле ўрадавага гранту. У Рыме ён стаў вядомым дзякуючы створанаму партрэту папы Рыгора XVI, за які ён быў узнагароджаны Ордэнам залатой шпоры і быў прыняты ў чальцы Accademia Virtuosi рымскага Пантэону. Тут ён стварыў таксама партрэт Гаэтана Мароні.

У 1842 року вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. За парадную карціну «Партрэт фэльдмаршала Івана Паскевіча» ў 1845 атрымаў званьне акадэміка жывапісу[5]. У 1846 пераехаў у Варшаву, дзе па сьмерці Аляксандра Какуляра заняў ягоную пасаду ў школе прыгожых мастацтваў, пасьля быў яе дырэктарам (1858—1864). У 1860 стаў адным з арганізатараў Таварыства заахвочваньня прыгожых мастацтваў (па-польску: Towarzystwo Zachęty Sztuk Pięknych).

Па закрыцьці ў 1864 року школы прыгожых мастацтваў ў выніку палітычных рэпрэсіяў Канеўскі працягваў даваць мастацкія ўрокі.

Стварыў мноства партрэтаў чальцоў расейскай імпэратарскай сям’і, у тым ліку Аляксандра II, і чыноўнікаў Кангрэсавай Польшчы.

  1. ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  2. ^ а б Xavier Jean Kaniewski // Xavier Jean Kaniewski (анг.)
  3. ^ а б Xaver Jan Kaniewski (анг.)
  4. ^ а б Xaver Jan Kaniewski (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. ^ Таццяна Літвінава Творы мастакоў з Польшчы ў музеі палацава-паркавага ансамбля Дасьледаваньні. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Праверана 29 красавіка 2011 г.
  • Dizionario di erudizione storico-ecclesiastica, Vol. LXXXIII, p. 67 (n.d.) (італ.)