Ян Ксавэры Канеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ян Ксаверы Канеўскі»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ян Ксавэры Канеўскі
Picture562.jpg
Імя пры нараджэньні: Jan Ksawery Kaniewski
Нарадзіўся: 1805
Красілаў, Украіна
Памёр: 13 красавіка 1867
Варшава, Польшча

Ян Ксавэры Канеўскі (па-польску: Jan Ksawery Kaniewski, па-італьянску: Francesco Saverio Kaniewski; 1805 — 13 красавіка 1867, Варшава) — польскі мастак, вядомы сваімі партрэтамі і карцінамі гістарычнай і біблійнай тэматыкі.

Жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Ксавэры Канеўскі нарадзіўся ў Красілаве на Падольлі. Навучаўся ў ліцэі ў Крамянцы, дзе пачаў вучыцца жывапісу і малюнку ў Юзэфа Пітшмана. У 1827—1833 вучыўся ў Імпэратарскай акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу.

Скончыўшы акадэмію «вольным мастаком», ён накіраваўся ў Рым паводле ўрадавага гранту. У Рыме ён стаў вядомым дзякуючы створанаму партрэту Папы Рыгора XVI, за які ён быў узнагароджаны Ордэнам залатой шпоры і быў прыняты ў чальцы Accademia Virtuosi рымскага Пантэону. Тут ён стварыў таксама партрэт Гаэтана Мароні.

У 1842 року вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. За парадную карціну «Партрэт фэльдмаршала Івана Паскевіча» ў 1845 атрымаў званьне акадэміка жывапісу[1]. У 1846 пераехаў у Варшаву, дзе па сьмерці Аляксандра Какуляра заняў ягоную пасаду ў школе прыгожых мастацтваў, пасьля быў яе дырэктарам (1858—1864). У 1860 стаў адным з арганізатараў Таварыства заахвочваньня прыгожых мастацтваў (па-польску: Towarzystwo Zachęty Sztuk Pięknych).

Па закрыцьці ў 1864 року школы прыгожых мастацтваў ў выніку палітычных рэпрэсіяў Канеўскі працягваў даваць мастацкія ўрокі.

Стварыў мноства партрэтаў чальцоў расейскай імпэратарскай сям’і, у тым ліку Аляксандра II, і чыноўнікаў Кангрэсавай Польшчы.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таццяна Літвінава Творы мастакоў з Польшчы ў музеі палацава-паркавага ансамбля Дасьледаваньні. Гомельскі палацава-паркавы ансамбаль. Праверана 29 красавіка 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Dizionario di erudizione storico-ecclesiastica, Vol. LXXXIII, p. 67 (n.d.)(італ.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ян Ксавэры Канеўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў