Ян Божы
Ян Божы | |
Дата нараджэньня | 8 сакавіка 1495 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 сакавіка 1550 (55 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | мэдбрат, найміт, кнігагандляр, пастух |
Ян Божы (па-гішпанску: Juan de Dios, па-партугальску: João de Deus), сапраўднае імя Жуа́н Сіда́дэ Дуа́ртэ, 8 сакавіка 1495, Мантэмор-у-Нову, Партугалія -8 сакавіка 1550, Гранада, Гішпанія) — каталіцкі сьвяты, заснавальнік грамады, якая пазьней стала кангрэгацыяй баніфратраў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 8 сакавіка 1495 г. у Партугаліі. Спачатку быў пастухом і вёў спакойны лад жыцьця, але потым вырашыў уступіць у войска і апынуўся ў Афрыцы, дзе прабыў пэўны час. Маці Яна памерла ад тугі па сваім сыне, які так рана пакінуў сям’ю. Яго бацька, страціўшы сям’ю, уступіў у кляштар францішканаў і там сканаў.
Дзякуючы сьвятому Яну Авільскаму ў 1539 годзе у Гранадзе (Гішпанія) перажыў навяртаньне. Вярнуўшыся ў Эўропу, у Гранаду, ён патрапіў на казаньне Яна з Авілі, апостала Андалузіі. Пакаяньне Яна было такім глыбокім і такім нетыповым перажываньнем, што людзі палічылі яго псыхічна хворым і зьмясьцілі ў шпіталь. Там Ян зьведаў жорсткія адносіны да сябе і да іншых. Цярпліва чакаў, пакуль выйдзе з лячэбніцы, каб заснаваць свой шпіталь для дапамогі псыхічна хворым.
У яго шпіталі да хворых ставіліся, як да паўнавартаснага чалавека: дбалі пра гігіену і пазьбягалі гвалту. Ян заняўся ўсімі абяздоленымі ў горадзе: бяздомнымі, хворымі, адкінутымі грамадзтвам. Лекарскую дапамогу дапаўняў духоўным клопатам. Сьвяты лічыцца першапраходцам у галіне мэтадычнага дагляду хворых і псыхічнахворых.
Будучы сьвяты неаднаразова меў містычныя візыі. Аднойчы, мыючы ногі свайму хвораму, ён убачыў на іх стыгматы, раны мукі Хрыста! Падняўшы галаву, убачыў німб над мужчынам і пачуў: «Усё, што ты зробіш ім, зробіш Мне!»
Не задбаўшы пра сваіх бацькоў, Ян стараўся сваё жыцьцё аддаць іншым. Многія не раз былі сьведкамі, як ён рызыкаваў, ратуючы людзей. Аднойчы Ян да апошняга выцягваў з пажару пацыентаў і маёмасьць, а астатняга чалавека вынес з такога пекла, што ўсе былі перакананыя: жывы ніхто ніколі з такога агню не выйдзе, і прызналі гэта здарэньне Божым цудам.
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Памёр Ян не ад агню, а якраз ад процілеглай стыхіі — ад вады. Аднойчы ён кінуўся ў халодную раку ратаваць хлопчыка, потым захварэў і хутка памёр 8 сакавіка 1550 году. Паміраў ён у Гранадзе самотна, бо так пажадаў, магчыма, гэта быў апошні акт яго пакуты за грахі перад сваімі бацькамі.
На яго пахаваньне прышлі натоўпы ўдзячных людзей. Адны дзякавалі за гады стараннай апекі ў часе хваробы, іншыя — за апеку над іх роднымі, трэція — проста чулі пра гэтага сьвятога чалавека.
У Гранадзе ў базыліцы, што носіць яго імя, да гэтага часу захоўваюцца ягоныя рэліквіі.
Больш чым праз 30 гадоў пасьля сьмерці сьвятога яго духоўныя дзеці склалі статут Закона братоў міласэрнасьці — баніфратраў, заснавальнікам якога лічыцца Ян Божы. Баніфратры акрамя трох традыцыйных законных шлюбаў убоства, чыстасьці і паслушэнства складаюць яшчэ і чацьвёрты шлюб: апякунства хворымі.
Шанаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1690 годзе быў бэатыфікаваны, у 1866 годзе абвешчаны сьвятым разам з Камілам дэ Лелісам.
Сьвяты зьяўляецца апекуном хворых, шпіталяў і санітараў, а таксама кнігагандляроў і друкароў.
У іканаграфіі яго малююць у простым габіце баніфратра. У руцэ ён трымае разрэзаны плод граната з вырастаючым з яго крыжам.
Успамін 8 сакавіка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвяты Ян Божы, законьнік, catholic.by
- Сьвяты Ян Божы, а. Андрэй Сідаровіч, марыянін з Росіцы, catholicnews.by