Яніна Германовіч
Яніна Германовіч | |
Яніна Германовіч, Сыбір | |
Дата нараджэньня | 1909 |
---|---|
Месца нараджэньня | Раванічы, Ігуменскі павет, Менская губэрня |
Дата сьмерці | 1959 |
Месца сьмерці | Менск |
Муж | Тодар Кляшторны |
Дзеці | Тадзіяна, Весналіна і Мая |
Яніна Міхайлаўна Германовіч (у шлюбе — Кляшторная; 1909, Раванічы, Ігуменскі павет, Менская губэрня — 1959, Менск) — службовец, жонка беларускага паэта Тодара Кляшторнага.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў 1909 годзе ў в. Раванічы Ігуменскага павету Менскай губэрні ў сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выйшла замуж за беларускага паэта Тодара Кляшторнага, гадавала траіх дачок: Тадзіяну (1932 г.н.), Весналіну і Маю (1937 г.н.). Працавала афіцыянткай у 1-й сталовай Мінваенторга.
Арыштаваная 28 лістапада 1937 году па адрасе Менск, вул. Фабрычная, д. 10/4, кв. 7 і асуджаная асобай нарадай пры НКУС БССР як «член сям’і (жонка) здрадніка радзімы» да 8 гадоў выпраўленча-працоўных работ. 24 студзеня 1938 году разам з дачкой Маяй прыбыла з Аршанскай турмы ў Акмолінскі лягер жонак здраднікаў Радзімы Карагандзінскага канцлягеру НКУС Казаскай ССР[1]. Вызваленая 1 сьнежня 1945 году.
Імаверна, у канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў ізноў арыштаваная і высланая ў г. Бялова Кемераўскай вобласьці РСФСР. Канчаткова вызваленая ў 1955 годзе. Рэабілітаваная трыбуналам Беларускай вайсковай акругі 4 лістапада 1955 году. У 1957 годзе кошт канфіскаванай у яе маёмасьці быў «кампэнсаваны».
Памерла ў 1959 годзе ў Менску.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Германовіч Яніна Міхайлаўна // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Германович Янина Михайловна