Яндэкс.Народная карта
Выгляд
| Яндэкс.Народная карта | |
| Тып | картаграфія |
|---|---|
| Даступныя мовы | шматмоўная |
| Уладальнік | Яндэкс |
| Аўтар | Яндэкс |
| Пачатак працы | 8 красавіка 2010[1] |
| Рэгістрацыя | абавязковая |
| Актуальны стан | працуе |
| n.maps.yandex.ru | |
«Яндэкс.Народная карта» — картаграфічны сэрвіс ад «Яндэкс», мэта якога, у адрозьненьне ад «Яндэкс.Мапы» — даць магчымасьць карыстальнікам самім дарабіць картаграфічную інфармацыю, адсутную, ці ў недакладным выглядзе, на мапах розных краінаў. Вынікам зьяўляецца праца супольнасьці, што падобнае да іншага картаграфічнага сэрвісу OpenStreetMap або WikiMapia, але, у адрозьненьне ад OSM, «Яндэкс» лічыць створаныя супольнасьцю мапы асабістай інтэлектуальнай маёмасьцю.
У выніку, пасьля пацьвярджэньня рэдагаваньняў, унёсак удзельнікаў сэрвісу стае бачным у выглядзе звыклых мапаў на «Яндэкс.Мапы».