Перайсьці да зьместу

Як цуд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Як цуд
기적 같은 기적
Жанр мэлядрама
Рэжысэр Лі Ын-Джын
У ролях
Дата выхаду 25 лістапада 2012
Працягласьць 66 хв.
Краіна Рэспубліка Карэя Рэспубліка Карэя
Мова карэйская

«Як цуд» (па-карэйску: 기적 같은 기적, Gijeok gateun gijeok) — паўднёвакарэйская сямейная тэлевізійная драма(ko), якая выйшла на экраны ў 2012 року. Рэжысэр — Лі Ын-Джын(ko).

Хан Мен-чжу — пасьпяховая лекар-спэцыялістка па раку печані; 90% ейных апэрацыяў сканчаюцца ўдала, бо яна не бярэцца ратаваць пацыентаў, якія маюць малыя шанцы на выжываньне. Пасьля страты аднаго з пацыентаў на апэрацыйным стале яна больш ня верыць у цуды.

Аднаго дня яна даведваецца, што пацыент, у якога яна дыягнаставала рак, можа апынуцца здаровым. Усьведамляючы, што ён жыве ў няведаньні і чаканьні сьмерці, яна выпраўляецца на яго вышук у вёску зь дзіўнай назвай Хурма. Тут пасяліліся невылечна хворыя людзі. Што чакае яе ў гэтай вёсцы?..

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]