Якуб Бабіч
Выгляд
Якуб Бабіч | |
Будынак Якуба Бабіча, дзе месьцілася друкарня | |
| Род дзейнасьці | кнігадрукар, бурмістар Вільні |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | каля 1526 |
| Занятак | друкар |
Якуб Бабіч (? — ~1526) — віленскі месьціч, «найстаршы бурмістар» (старшыня гарадзкога магістрату) Вільні. Адзін са спонсараў выдавецкай дзейнасьці Францішка Скарыны ў Вільні. У доме Бабіча на віленскім рынку (цяпер будынак па адрасе Didzioji, 19) Скарына выдаў «Малую падарожную кніжыцу» (1522) і «Апостал» (сак. 1525), пасьля выхаду якога спыніў сваю выдавецкую дзейнасьць.