Якаў Кранц
Выгляд
Якаў Кранц | |
| Дата нараджэньня | 1741[1] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 18 сьнежня 1804[2] |
| Месца сьмерці | |
| Занятак | прапаведнік |
| Навуковая сфэра | біблійная крытыка[d][3] і казань[d][3] |
Якаў Кранц (1741—1804) — габрэйскі прапаведнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў мястэчку Зьдзецел. Вучыўся ў ешыбоце ў Мяжырычах (цяпер Ровенская вобласьць ва Ўкраіне), дзе здабыў славу красамоўцы. У 1761 годзе заняў тут пасаду даршана (прапаведніка). Аб’езьдзіў габрэйскія абшчыны ў ваколіцах Львова, Любліна, Каліша, Замасьці. 18 гадоў прапаведаваў у Дубне (Украіна). У пропаведзях выкарыстоўваў фальклёр, этычныя, галахічныя, кабалістычныя творы, інтэрпрэтуючы іх па-свойму. Кнігі ягоных арацыяў, прытчаў (на іўрыце) выходзілі пасьмяротна ва Ўкраіне, у Польшчы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменьняў — 2012.
- ↑ Jakob ben Wolf Kranc // https://sztetl.org.pl/en/node/4635
- 1 2 Kranc, Ja'akov ben Ze'ev // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі