Якаў Герцовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Якаў Герцовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 студзеня 1910(1910-01-01)
Сяліба, Ігуменскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 21 красавіка 1976(1976-04-21) (66 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратурны крытык
Мова беларуская мова
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Айчыннай вайны II ступені мэдаль „За абарону Масквы“ мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Якаў Бенцыёнавіч (Бенцыянавіч) Герцовіч (1 студзеня 1910, в. Сяліба, Менская губэрня21 красавіка 1976) — беларускі савецкі літаратурны крытык[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава ў Менску ў 1936 годзе[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. У пасьляваенны час займаў пасаду намесьніка адказнага рэдактара газэты «Звязда»[2]. У 1953—1970 гадах працаваў у часопісе «Вожык»[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў друкавацца з 1936 годзе. Аўтар рэцэнзій і артыкулаў, прысьвечаных праблемам разьвіцьця беларускай літаратуры, пытаньнях пісьменьніцкага майстэрства. Дасьледаваў пераважна пытаньні разьвіцьця сучаснай беларускай прозы[1].

Аўтар кнігі франтавых замалёвак «На вайне як на вайне» (1969) і зборніка сатырычных мініяцюраў «Не пугай адзінай» (1969)[1].

Сачыненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «На перадавых пазіцыях» (1957)
  • «Літаратура і жыцьцё народа» (1960)
  • «Герой і сучаснасьць» (1963)
  • «Пісьменьнікі, кнігі, героі» (1966)
  • «Творчае крэда» (1970)

Ацэнкі сучасьнікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Меў рэпутацыю «пагромшчыка» з-за цкаваньня беларускіх літаратараў (У. Караткевіча і інш.). У 1962 надрукаваў у газэце «Советская Белоруссия» артыкул «Пошукі, находкі, страты», у якім аўтару рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць») былі прад'яўлены абвінавачваньні ў «другараднасьці, кніжнасьці, фармалізьме, няўдалым выбары галоўнага героя, няправільным паказе жыцьця». Гэты артыкул паўплываў на лёс рамана, які быў надрукаваны толькі у 1983 годзе. Таксама адмоўна ставіўся Герцовіч да аповесьці Дзікае паляваньне караля Стаха, у якой убачыў «прыхарошваньне, ідэалізацыю гісторыі» і «элемэнтарнае эпігонства».

Паэт Рыгор Барадулін характарызаваў гэтага крытыка ў сваёй эпіграме: «Герцовіч Якаў горка плакаў: / жыць мала, а ня ўсіх абкакаў»[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е Герцович Яков Бенцианович // Биографический правочник. — Мн.: «Белорусская советская нциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 146. — 737 с.
  2. ^ Отзыв заместителя ответственного редактора газеты «Звязда» Я. Герцович
  3. ^ Першы помнік Рыгору Барадуліну // svaboda.org 23 лютага 2015

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі в 5-і тамах. Т. 2. — С. 77.
  • Беларуская энцыкляпэдыя. Т. 5. Мінск, 1997. С. 201.