Перайсьці да зьместу

Язэп Дудзінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Язэп Дудзінскі
Дата нараджэньня 1 красавіка 1886(1886-04-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 кастрычніка 1917(1917-10-28) (31 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня

Язэ́п Анто́навіч Дудзі́нскі (22 красавіка 1886, Ружаны, Расейская імпэрыя — 28 кастрычніка 1917, Масква, Савецкая Расея) — удзельнік рэвалюцыйнага руху на Ружаншчыне, жаўнер аховы Крамля(ru) ў кастрычніку 1917 року.

Нарадзіўся ў мястэчку Ружаны Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні ў беднай сям’і беларускага селяніна. Працаваў на гарбарні.

Далучыўся да рэвалюцыйнага руху, распаўсюджваў падпольную літаратуру і ўлёткі. У траўні 1905 моладзевая ячэйка Ружанскай падпольнай рэвалюцыйнай арганізацыі, створаная Язэпам Дудзінскім, напала на валасную ўправу ў мястэчку Лыскаве для выйманьня грошай і дакумэнтаў. Шматлікія ўдзельнікі гэтай акцыі неўзабаве былі арыштаваныя жандармэрыяй, аднак Язэп здолеў схавацца ў Ружанскай пушчы. У кастрычніку з дапамогай баранавіцкіх чыгуначнікаў ён выехаў за межы Гарадзенскай губэрні і пасяліўся ў Маскве, дзе працаваў вагонаважатым. Ужо ў сьнежні 1905 року браў удзел у паўстаньні на Чырвонай Прэсьні.

З пачаткам Першай сусьветнай вайны мабілізаваны, аднак прызнаны непрыдатным да страявой службы і накіраваны ў арсэнальную каманду 56-га пяхотнага запаснога палку маскоўскага Крамля. Выконваў даручэньні бальшавіцкага цэнтру, распаўсюджваў улёткі ў Пакроўскіх казармах.

Пасьля Кастрычніцкага перавароту 1917 року забясьпечваў ахову Крамля. 28 кастрычніка 1917 быў забіты ў баі зь юнкерамі. Ягонае цела, праколатае штыхамі, знайшла стрыечная сястра С. Ф. Кацінас у анатамічным тэатры ўнівэрсытэту, куды звозілі забітых.

Пахаваны ля Нікольскае вежы Крамлёўскае сьцяны[1]. Агулам на братэрскай магіле выграваваныя 23 прозьвішчы забітых 28 кастрычніка крамлёўцаў, аднак вядомая біяграфія толькі Язэпа Дудзінскага.

  • Абрамов Алексей. У Кремлёвской стены. — М.: Политиздат, 1988. — ISBN 5-250-00071-1
  • М. П. Клімец. Каля сцен Крамля // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 65.