Перайсьці да зьместу

Юта Леэрдам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юта Леэрдам
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-нідэрляндзку: Jutta Leerdam
Нарадзілася30 сьнежня 1998(1998-12-30)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяканькабежка
Узнагароды і мэдалі
Knight of the Order of Orange-Nassau

Ю́та Ле́эрдам (па-нідэрляндзку: Jutta Leerdam; нар. 30 сьнежня 1998 году) — нідэрляндзкая канькабежка на кароткай трасе.

Леэрдам няблага выступала на ўзроўні юніёрак, стаўшы чэмпіёнкай краіны ў спрынце сярод юніёрак. У 2018 годзе далучылася да дарослага прафэсійнага спорту, склаўшы кантракт з клюбам ІКО[2]. У 2020 годзе стала чэмпіёнкай сьвету на асобных дыстанцыях у дысцыпліне 1000 мэтраў. На гэтай жа дыстанцыі здабыла срэбраны мэдаль на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году. У тым жа годзе спартоўка далучылася да каманды Юмба-Вісма, склаўшы працоўную дамову да 2024 году. У 2023 годзе зноў стала чэмпіёнкай сьвету на асобных дыстанцыях у дысцыпліне на 1000 мэтраў у Гээрэнвээне.

У сэзоне 2023—2024 гадоў на Кубку сьвету Леэрдам здабыла два залатыя мэдалі, а таксама срэбра і бронзу на дыстанцыі 1000 мэтраў[3]. Акрамя таго спартоўка дадала да гэтага срэбны і бронзавы мэдалі ў забегу на 500 мэтраў. Яна стала чэмпіёнкай краіны на дыстанцыі 1000 мэтраў. У студзені 2024 году на чэмпіянаце Эўропы на асобных дыстанцыях у Гээрэнвэне канькабежка зноў была першай на дыстанцыі 1000 мэтраў. На чэмпіянаце сьвету на асобных дыстанцыях 2025 году ў Гамары нідэрляндка задаволілася срэбрам на дыстанцыі 500 мэтраў і бронзай у забегу на 1000 мэтраў.

На зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году перамагла на дыстанцыі 1000 мэтраў, а потым узяла срэбны мэдаль на 500 мэтрах.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]