Юсі Яаскеляйнэн
Юсі Яаскеляйнэн | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 красавіка 1975[1][2][3][…] (49 гадоў) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1992—1996 1996—1997 1997—2012 2012—2015 2015—2017 2017—2018 |
МП ВПС Болтан Ўандэрэрз Ўэст Гэм Юнайтэд Ўіган Атлетык АТК |
62 (0) 54 (0) 388 (0) 57 (0) 44 (0) 1 (0) |
Зборныя | ||
1999—2010 | Фінляндыя | 58 (0) |
Юсі Альбэрт Яаскеляйнэн (па-фінску: Jussi Albert Jääskeläinen; нарадзіўся 19 красавіка 1975 году, Мікэлі, Фінляндыя) — былы фінскі футбаліст, брамнік. Юсі належыць рэкорд самых працяглых выступаў сярод замежных гульцоў у Прэм’ер-лізе[4]. У 1998—2010 гадах гулец нацыянальнай зборнай Фінляндыі, за якую правёў 56 матчаў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юсі дэбютаваў у Вэйкаўсьліізе ў 1992 годзе, выступаючы за клюб з роднага гораду МП. Асноўным брамнікам клюбу стаў у 1994 годзе. У 1997 годзе перайшоў у ангельскі клюб «Болтан Ўандэрэрз» за 100 тысяч фунтаў[5]. Неўзабаве Яаскеляйнэн зарэкамендаваў сябе як асноўны брамнік клюбу, прапусьціўшы толькі палову сэзону 2000—2001 гадоў з-за траўмы. З 2012 году зьяўляўся гульцом клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1998 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Фінляндыі ў матчы супраць зборнай Мальты, які скончыўся перамогай фінаў зь лікам 2:0. Доўгі час Яаскеляйнэн быў другім брамнікам зборнай, пасьля Анці Ніемі, аднак, калі ў 2005 годзе Ніемі скончыў сваю кар’еру ў зборнай, Юсі стаў першым брамнікам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Jussi Jääskeläinen // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Jussi Jääskeläinen // FBref (мн.)
- ^ а б в JUSSI JAASKELAINEN // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Van Persie given tantalising taste of what could be. Independent.co.uk
- ^ Is Jussi the best Wanderers keeper of all time?. www.boltonnews.co.uk.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Юсі Яаскеляйнэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў