Юры Навумаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юры Навумаў
GaraSh9.jpg
здымкі фільму "ГараШ". Выканаўцы галоўных роляў Юры Навумаў і Аляксандар Кулінковіч падчас грыміраваньня
Дата нараджэньня 28 чэрвеня 1972(1972-06-28)
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 14 верасьня 2020(2020-09-14) (48 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Грамадзянства Беларусь
Прафэсія сьпявак
Гады дзейнасьці 1991—2020
Гурты Neuro Dubel

Ю́ры Наву́маў, псэўданім Паскуда (28 чэрвеня 1972, Менск14 верасьня 2020, Менск) – беларускі музыка. Другі вакаліст гурту Neuro Dubel.

У гурце ўдзельнічаў з 1991 году.

18 чэрвеня 2019 году з трыма нажавымі раненьнямі ў жывот Навумаў трапіў у бальніцу. Пасьля некалькіх апэрацыяў пагроза ягонаму жыцьцю мінула[1]. Пасьля ён сказаў, што параніў сябе сам.

8 верасьня 2020 году трапіў у лякарню з падазрэньнем на інсульт, у яго быў паралізаваны правы бок цела. Дактары высьветлілі, што параліч стаў вынікам чэрапна-мазгавой траўмы. Амаль тыдзень музыка змагаўся за жыцьцё, але 14 верасьня сканаў[2]. Рэшта музыкаў яшчэ ня вырашылі, ці будзе гэта канчатковы распад гурта, які застаўся без вакалістаў[3][4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]