Перайсьці да зьместу

Юры Мельнічак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Мельнічак
Род дзейнасьці бізнэсоўца, вэнчурны інвэстар
Дата нараджэньня 1983(1983)
Месца нараджэньня Менск, Беларусь
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы ФПМІ БДУ
Прафэсія Партнэр у
Вядомы як стварыў MAPS.ME, AIMATTER
Сайт bulba.com

Юры Мельнічак — беларускі IT-прадпрымальнік, бізнэсоўца, вэнчурны інвэстар і праграміст. Нарадзіўся ў Менску, жыве ў Цюрыху. Заснавальнік бясплатнага афляйн мапаграфічнага сэрвісу MAPS.ME, кампаніі AIMATTER (якая стварыла Fabby і Fabby Hair). Увесну 2018 году разам з партнэрам Андрэем Аўcіевічам заснаваў інвэстыцыйную кампанію Bulba Ventures дзеля разьвіцьця беларускіх стартапаў у галіне штучнага інтэлекту. Акрамя інвэстыцыйнае дзейнасьці Юры займаецца кансальтынгам ў галіне вэнчурнага інвэставаньня[1], у пытаньнях маркэтынгу мабільных прылад, а таксама кансультуе IT-кампаніі й стартапы ў сфэры машыннага навучаньня, кампутарнага зроку і data science.

Скончыў факультэт прыкладной матэматыкі й інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[2] ў 2005 годзе. Працаваў інжынэрам-праграмістам у Google, архітэктарам тэхнічных распрацовак у eBay, старшынёю адзьдзяленьня мапаў у Mail.ru.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]