Перайсьці да зьместу

Юры Драгун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Драгун (неадназначнасьць).
Юры Драгун
Дата нараджэньня 14 траўня 1926(1926-05-14)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 сьнежня 2001(2001-12-18) (75 гадоў)
Месца вучобы
Занятак археоляг, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «За ўзяцьце Бэрліну» мэдаль «За вызваленьне Варшавы»

Ю́ры Ёсіфавіч Драгу́н (14 траўня 1926, Менск — 18 сьнежня 2001) — беларускі гісторык, археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1971).

Удзельнік Другой сусьветнай вайны. У 1960 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1960—1962 гадах у Інстытуце гісторыі АН Беларусі (малодшы навуковы супрацоўнік сэктару археалёгіі). З 1962 па 1997 год у БДУ (дацэнт катэдры гістарыяграфіі гісторыі Расеі і СССР)[1].

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледваў дзядзінец старажытнай Оршы, вызначыў дату яе ўзьнікненьня, выявіў пляніроўку і забудову. Таксама дасьледаваў раньнеславянскія гарадзішчы і селішчы, курганныя могільнікі XI—XIII стагоддзяў на Меншчыне. Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў.

Ордэны Айчыннай вайны 1-й, 2-й ступеняў і інш.