Юльян Ляскоўскі
Юльян Ляскоўскі | |
па-польску: Julian Laskowski | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Marcin Mizera, Ю. Карабіч, Бандурыст Карабіч |
Нарадзіўся | 1826 |
Памёр | не раней за 1888 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Кірунак | рамантызм |
Творы ў Вікікрыніцах |
Юліян (Юльян) Ляскоўскі (па-польску: Julian Laskowski, псэўданімы: Marcin Mizera, Ю. Карабіч, Бандурыст Карабіч; 1826, ф. Новая Жосна, Вялейскі павет, Віленская губэрня — па 1888) — беларускі пісьменьнік, публіцыст, журналіст. Пісаў пераважна па-польску, захавалася некалькі вершаў, напісаных па-беларуску.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з даўняга шляхецкага роду гербу Кораб. Вучыўся ў школе бэрнардынаў у Будславе. Працаваў у канцылярыі ў Вільні, дзе зьвязаўся з патрыятычным рухам. У 1849 годзе эміграваў з прычыны пагрозы арышту. На эміграцыі апынуўся ў Лёндане, дзе, магчыма, меў кантакты з Аляксандрам Рыпінскім. Ня мог вярнуцца на Бацькаўшчыну да 1858 году, году царскай амністыі[1].
З-за верша «Гетманская магіла» мяркуецца, што пісьменнік быў на Ўкраіне, імаверна, на Галічыне. Заўвагі пад творамі 1856—1860 гадоў (Шчучын, Карсы, Осек, Зелюнь, Елень) ня ўсе паддаюцца лякалізацыі, але некаторыя зь іх верагодна звязаныя з Пазнанскім герцагствам[2].
У 1860 годзе вяртаецца на Радзіму, знаходзіцца пад наглядам паліцыі. У 1861 удзельнічае ў антыўрадавых дэманстрацыях. У 1880-ыя дапамагаўпедагогу К. Прушынскаму ў Варшаве.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1855 годзе ў Лёндане напісаў найважнейшы свой твор «На чужой старане» (па-польску: W cudzej stronie). У 1861 годзе выдаў свой адзіны паэтычны зборнік «Беларускі бандурыст» (па-польску: Białoruski bandurzysta). Паводле Вацлава Ластоўскага, ёсьць зьвесткі, што зборнік быў напісаны спачатку па-беларуску, а потым перакладзены на польскую самім аўтарам[3]. На адным зборніку захаваўся рукапісны надпіс аўтара «Majej żanie»[3].
У артыкуле «Слова пра песьню» зьмясьціў два беларускамоўныя вершы «Пад дуду» і «Зямелька мая…», якія апублікаваў як фальклёрныя запісы, хаця гэта творы ягонага аўтарства.
Верагодна, Ю. Ляскоўскі зьяўляўся аўтарам верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які раней прыпісвалі Паўлюку Багрыму, яго перакладу і адпаведных камэнтароў[4].
Быў таксама публіцыстам, пісаў артыкулы на сацыяльныя тэмы, напрыклад, брашура «O służebnościach, Jak przysporzyć ziemi i chleba dla użytku sąsiadów». Будучы журналістам, пісаў у «Gazeta Świąteczna» і «Gazeta Łomżyńska». Шмат друкаваўся ў 1870—1880-ыя гады.
Аляксандар Рыпінскі ў сваім лісьце да Адама Плуга (1883) назваў Ляскоўскага беларускім пісьменьнікам[5].
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Białoruski Bandurzysta : zbiorek wędrowny. — Wilno: 1861. — 168 с.
- Do Ameryki po złoto. Z opowiadania wędrowca Macieja Świdra (1888)
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ляскоўскі, Ю., пер. Тарасюк, Л. На чужой старане.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Orłowski, J. Jan Orłowski – Julian Laskowski i jego Białoruski bandurzysta (пол.) // Pisarze.pl. — 25 stycznia 2016.
- ^ Кісялёў, Г. Літаратура Беларусі XIX стагоддзя. Анталогія. — 2013. — С. 623.
- ^ а б Власт. Памажыця! (бел.) // Наша Ніва. — Вільня — № 37. — С. 2-3.
- ^ Запрудскі, І. М. ПЫТАННЕ АТРЫБУЦЫІ, ПАЭТЫКА І ЭСТЭТЫКА ВЕРША «ЗАЙГРАЙ, ЗАЙГРАЙ, ХЛОПЧА МАЛЫ…» (бел.). — 2003.
- ^ Кісялёў, Г. Літаратура Беларусі XIX стагоддзя. Анталогія. — 2013. — С. 624.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Orłowski, J. Jan Orłowski – Julian Laskowski i jego Białoruski bandurzysta (пол.) // Pisarze.pl. — 25 stycznia 2016.
- Кісялёў, Г. Юльян Ляскоўскі // Літаратура Беларусі XIX стагоддзя. Анталогія. — Мінск: Беларус. навука, 2013. — С. 623-629. — 862 с. — ISBN 978-985-08-1536-1