Юкан (рака)
Выгляд
| Юкан | |
(па-ангельску: Yukon River) | |
Від на раку Юкан каля Доўсан-Сіці | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | Марш |
| Вусьце | Бэрынгава мора |
| Краіны басэйну | |
| Вобласьці | Юкон[1] і Аляска[2] |
| Даўжыня | 3190 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 6430 м3/с |
| Плошча басэйну | 854700 км2 |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Басэйн ракі Юкан | |
Юкан (па-ангельску: Yukon River) — рака на паўночным захадзе Канады і ЗША (штат Аляска). Даўжыня ракі 3190 кілямэтраў. Плошча басэйну складае 854700 км². Пачаткам вытока ракі лічыцца возера Марш. Сярэднегадавы сьцёк вады ў вусьці 6430 м³/с. Зьяўляецца суднаходнай ракой. Суднаходна ў перыяд з траўня па верасень. Даўжыня суднаходнай часткі рачной сыстэмы 3200 км. Шырыня даліны да 30 км. У разводзьдзе ўзьнімаецца на 15-20 м вышэй за ўзровень мора. Жыўленьне сьнегавое.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юкан на мове племені ґвіч’ін (Gwich’in) азначае «Вялікая рака».
Масты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нягледзячы на тое, што Юкан мае вялікую даўжыню, праз яе перакінута ўсяго чатыры масты:
Мост Льюіса паўночней Марш-Лэйк на Аляскінскай трасе
Мост Роберта Кэмбэла
Мост Рывер Брыдж
Мост Э. Патона, паўночней Фэрбэнкса
-
Мост Э. Патона
-
Мост Рывер Брыдж
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ Canadian Geographical Names Data Base, base de données toponymiques du Canada, Canadian Geographical Names Database (анг.) — NRCan.
- ^ Юкон (рас.) // Малый энциклопедический словарь — 2 — СПб: 1909. — Т. 2.