Густаў III

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Густаў III
швэдз. Gustav III
Gustavo-III,-Rey-de-Suecia 1777-by-Roslin.JPG
Royal Monogram of King Gustaf III of Sweden.svg 
Кароль швэдзкі
12 лютага 1771 — 29 сакавіка 1792
Каранацыя 29 траўня 1772
Папярэднік Адольф Фрэдрык
Наступнік Густаў IV Адольф
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 студзеня 1746, Стакгольм
Памёр 29 сакавіка 1792 (46 гадоў), Стакгольм
Пахаваны царква Рыдархольмена[d]
Нашчадкі Густаў IV Адольф[d] і Karl Gustav av Sverige[d]
Дынастыя Гальштайн-Готарп
Жонка Сафія Магдалена Дацкая
Бацька Адольф Фрэдрык
Маці Люіза Ўльрыка Пруская
Узнагароды
ордэн Серафімаў ордэн сьвятога Аляксандра Неўскага Order of St. Andrew Order of the Sword Ордэн Слана
Подпіс Autograf, Gustaf III, Nordisk familjebok.png

Густаў III (па-швэдзку: Gustav III; 24 студзеня 174629 сакавіка 1792) — кароль Швэцыі (з 12 лютага 1771 году).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Густаў III нарадзіўся ў сям’і караля Адольфа Фрэдрыка і Люізы Ульрыкі, народжанай прынцэсы Прускай.

Адукацыяй Густава займаліся лепшыя людзі Швэцыі таго часу. Сярод іх былі два выбітныя палітычныя дзеячы, Карл Густаў Тэсін і Карл Шэфер, аднак больш за ўсё прынц любіў паэта і гісторыка Уляфа фон Даліна. Густаў быў надзвычай начытаным і меў талент, які дазволіў пакінуць прыкметны сьлед у швэдзкай літаратуры.

Густаў пачаў удзельнічаць у палітычным жыцьці яшчэ пры валадараньні бацькі. Падчас крызісу 1768 году ён настаяў на скліканьні нечарговай сэсіі парлямэнту, разьлічваючы правесьці канстытуцыйную рэформу, але прадстаўнікі партыі «шапак» адмовіліся выконваць абяцанкі, дадзеныя напярэдадні выбараў.

У лютым — сакавіку 1771 году Густаў наведаў Парыж, дзе зрабіў сапраўдны фурор. Там ён пазнаёміўся з паэтамі і філёзафамі, з многімі зь якіх пасьля працягваў перапісвацца. Аднак яго візыт у сталіцу Францыі насіў ня столькі забаўляльны, колькі дыпляматычны характар. Францыя, стомленая анархіяй у Швэцыі, была зацікаўлена ў арганізацыі манархічнага перавароту, і абяцала Густаву штогадовую субсыдыю ў памеры 1 500 000 ліўраў.

У гонар Густава III названы горад Густавія.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Густаў IIIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г Gustav III — 1917.
  2. ^ а б в г Gustaaf III (Koning van Zweden)
  3. ^ а б в г Gustav III — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
  4. ^ а б в г Encyclopædia Britannica
  5. ^ а б в г SNAC — 2010.
  6. ^ а б в г The Peerage
  7. ^ а б в г Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118543725 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.