Эрзянска-макшанскія імёны
Дахрысьціянскі іменьнік у эрзянскай і макшанскай мовах налічваў звыш тысячы імён. Складаўся пераважна з самабытных імён, але таксама ёсьць і пэўная іх частка, якую можна аднесьці да запазычаньняў: славянскіх, арабскіх, цюрскіх ды інш. Некаторыя старажытныя асабістыя імёны далі аснову для сучасных прозьвішчаў, такіх як Шындзіны (Шиндяй/Чиньдяй), Вірасавы (Виряс), Рузавіны (Рузава), Маскаевы (Москай), Пінясавы (Пиняс).
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асновы традыцыйных эрзянскіх і макшанскіх асабістых імёнаў звычайна пазначаюць альбо рысу характэру — Кежай, Кежут, Кежапа, Кежеват, Кежедей ад кежей ‘злы’, Паруш ад паро ‘добры‘, ці перадаюць стаўленьне да дзіцяці, пачуцьця бацькоў — Вечкас, Вечкуш, Вечкан, Вечковат, Вечкенза ад вечкемс ‘любіць’, Учай, Учват, Учесь, Учан ад учемс ‘чакаць’, ці называюць месца нараджэньня дзіцяці — Паксяй, Паксют, Пакстян ад пакся ‘поле’, Виряй, Виряс, Вирдян ад вирь ’лес’, ці зьмяшчаюць намёк на час нараджэньня — Нуят, Нуянза, Нуякша ад нуемс ’жаць’, Пивцай ад пивцемс ‘малаціць’, Кирдяй, ад дзеяслова кирдемс — ‘цярпець’, ‘трымаць’ — так магли назваць дзіця, якое зьявілася на сьвет пасьля цяжкіх родаў ці доўгачаканага першынца і г. д.
У эрзян і макшан існавалі таксама імёны з асновамі, што пазначалі назвы жывёл, птушак, дрэваў ды інш., напрыклад: Овтай ад овто ‘мядзьведзь’, Пиняй, Пиняс ад пине ‘сабака’, Каргай, Каргаш ад карго ‘журавель’, Пичай ад пиче ‘сасна’, Тумай ад тумо ‘дуб’.
Дахрысьціянская мадэль
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Антрапанімічная мадэль у эрзян ды макшан багатаскладовая. Яна ўключае імя бацька (імя па бацьку), якое стаіць на першым месцы ў родным склоне, і асабістае імя, напрыклад: Пивцаень Нуянза, Учватонь Паксют, Тумаень Виряс, Кежеватонь Сюмерьге, Ведяень Коломас, Вечкомасонь Чамза, Москаень Овтай, Нуякшонь Паруш, Вирдянонь Пичай, Сыресень Кавтась, Кирдяень Куляс.
Эрзянска-макшанская дахрысьціянская антрапанімія дагэтуль вывучана недастаткова. Да апошняга часу не было складзена нават збольшага поўнага пераліку эрзянскіх ды макшанскіх асабістых імёнаў, што, вядома, тармазіла іх дасьледаваньне. Адмыслова разгляду пытаньняў эрзянска-макшанскай антрапаніміі прысьвечаны артыкул, у якім зьдзяйсьняецца спроба растлумачыць паходжаньне некаторых эрзянскіх ды макшанскіх асабістых імён. Да артыкулу далучаны сьпіс болей як чатырохсот эрзянска-макшанскіх антрапонімаў, складзены аўтарам на аснове вывучэння дакументаў і матэрыялаў зь гісторыі Мардоўскае АССР, а таксама фальклёрных крыніц і этнаграфічнага матэрыялу, сабранага ў экспедыцыйных паездках. На гэты час сабрана больш за тысячу эрзянскіх ды макшанскіх асабістых імёнаў.
Дасьледаваньне эрзянска-макшанскае антрапаніміі, як і антрапоніміі будзь-якіх іншых народаў, мае вялікую навуковую цікавасьць. Яно, у прыватнасьці, можа дапамагчы пры вывучэньні пытаньняў, датычных да тапаніміі эрзян ды макшан, а ў сувязі з гэтым і іх расьсяленьня, паколькі шмат якія эрзянска-макшанскія дахрысьціянскія асабістыя імёны, падобна асабістым імёнах іншых народаў, ляглі ў аснову тых ці іншых назоваў месцаў, дзе пражывала раней ці пражывае дагэтуль эрзянска-макшанскае насельніцтва. Гэтыя геаграфічныя назовы звычайна больш старажытныя за аналягічныя, якія паходзяць ад хрысьціянскіх імёнаў.
Зь цягам часу, шмат якія эрзянска-макшанскія тапонімы паступова падпадалі пад расейскую фанэтычную і марфалягічную адаптацыю, напрыклад, за дапамогаю суфіксаў -ова, -ева, -іна, -ін(ка) ды іншых. Так, эрзянска-макшанскі антрапонім Алтыш ляжыць у аснове назвы вёскі Алтышава (Чув. АССР), Кадыш — в. Кадышава (Ульян. вобл., Мард. АССР), Кельдюш — в. Кельдзюшэва, Маресь — в. Марэсава. Вялікае Марэсьева, Азрапа — в. Азрапіна (Горк. вобл.), Кочкур — в. Кочкурава (Мард. АССР, Горкаў. вобл.), Кечуш — в. Кечушава, Вечкус — в. Вечкусы, Полдяс — в. Полдзясава, Судось — в. Судосева, Сыресь — в. Мардоўскія Сырэсі, Берагавыя Сырэсі (Мард. АССР), Сырэсі (Чув. АССР) і г. д.
Эрзянска-макшанскія антрапонімы нярэдка выяўляюцца ня толькі ў найменаваньнях населеных пунктаў, але й, напрыклад, у назовах рэчаў ды азёраў, якія ў эрзян ды макшан, як правіла, складаюцца з слова, што абазначае раку, рэчку — лей (па-эрзянску), ляй (па-макшанску) ці возера — эрьке (па-эрзянску), эрьхке (па-макшанску) і візначальніка, які стаіць на першым месцы і часам зьяўляецаа антрапонімам: Кудаш-лей (Кудаш), Каба-лей (Кабай), Аляма-эрьке (Алемай) і т. п.
Дахрысьціянскія імёны ў цяперашні час эрзянамі ды макшанамі амаль забытыя, паколькі ў ходзе хрысьціянізацыі, што пачалася зь серадзіны XVI ст., сярод іх сталі сталі распаўсюджвацца царкоўныя расейскія імёны. Вядома, ў эрзянскай ды макшанскай мовах, адпаведна адаптаваліся й сталі гучаць нешта іначай. Напрыклад, расейскае імя Фёдор прыняло ў эрзянскай мове форму Кведор, Филипп — Квилё, Фома — Кома, Федосья — Кведо, Фёкла — Кекла, Марфа — Марква, Ефросинья — Окро, Никифор — Микикор, Николай — Миколь, Харитон — Каритон, Захар — Закар, Агафья — Ога, Аксинья — Окся, Арина — Орё или Оряй, Акулина — Околь, Елена — Олё или Олёна, Авдотья — Олдо или Олдай, Дарья — Дарё, Мария — Марё, Анисья — Ансё, Василиса — Васё, Матрена — Матрё, Наталья — Наталь, Лукерья — Лукирь і г. д.
Аднак эрзянскія ды макшанскія дахрысьціянскія імёны ня зьніклі бясьследна. Бальшыня зь іх працягвае захоўвацца ў шэрагу сучасных эрзянскіх ды макшанскіх прозьвішчаў:
- Кірдзяеў, Кірдзяйкін — Кирдяй;
- Кудашоў, Кудашкін — Кудаш;
- Учватаў, Учваткін — Учват;
- Нуянзін — Нуянза;
- Каламасаў, Каламаскін — Коломас;
- Казееў, Казейкін — Казей;
- Сураеў, Сурайкін — Сурай;
- Кемаеў, Кемайкин — Кемай;
- Цінгаеў, Цінгайкін — Тингай;
- Трэмасаў — Тремас;
- Янгаеў, Янгайкін — Янгай;
- Піксаеў, Піксайкін — Пиксай;
- Сурадзееў, Сурадзейкін — Суродей;
- Кільдзюшоў, Кільдзюшкін — Кильдюш;
- Сімдзянаў, Сімдзяйкін — Симдян;
- Вірасаў, Віраскін — Виряс;
- Ведзяшоў, Ведзяшкін — Ведяш;
- Піўцаеў, Піўцайкін — Пивцай;
- Рэзаеў, Рэзайкін — Резай;
- Кежватаў, Кежваткін — Кежват;
- Кулясаў, Куляскін — Куляс ды інш.
Гэтыя і ім падобныя эрзянскія ды макшанскія прозьвішчы зьявіліся ў сувязі з хрысьціянізацыяй. Расейскія сьвятары-місіянэры, давалі пад час хросту хрысьціянскае імя таму ці інашму эрзяніну ці макшаніну, прозьвішча яго, якое запісвалася ў царкоўных дакумэнтах, вытворнае ад асабістага імені яго бацька — «паганца» па ўзору расейскіх прозьвішч на -оў, -еў, -ін, -(к)ін. Сын Кирдяша ставаў Кирдзяшавым ці Кирдзяшкіным (ад Кирдяшка-о), сын Кудаша — Кудашовым ці Кудашкіным (ад Кудашка-о), сын Мареся — Марэсьевым ці Марэськіным (ад Мареська-о), сын Кочемаса — Качэмасавым ці Качэмаскіным (ад Качэмаска-о) і г. д.
Некаторые эрзянска-макшанскія антрапонімы дагэтуль існуюць у якасьці назоваў роднасных групаў (кудоюртонь лемть), якія складаюцца з той ці іншай колькасьці асобных, роднасных сем’яў, што паходзяць ад аднаго супольнага продка, які ў свой час насіў дахрысьціянскае імя. Так, на пытаньне «Тон кинь?» («Ты чый?») у эрзянскай вёсцы Іванцава Горкаўскае вобласьці можна атрымаць у адказ: «Кежаинь» (ад Кежай), «Лямаинь» (ад Лямай), «Бубушкань» (ад Бубуш) і г. д. Падобную зьяву можна назіраць і ў іншых як эрзянскіх, так і макшанскіх вёсках.
Сярод дахрысьціянскіх эрзян ды макшан існавалі ня толькі самабыятныя, ўласна эрзянскія ды макшанскія, асабістыя імёны, але й імёны запазычаныя эрзянамі ды макшанамі ад іншых народаў. Сярод запазычаных шмат дахрысьціянскіх, нехрысьціянскіх старажытнарускіх, расейскіх імёнаў, сустракаюцца таксама антрапонімы цюрскага паходжаньня. Гэтыя імёны ў эрзянскай ды макшанскай мове, як пазьней і хрысьціянскія імёны, ўспрыйнятыя таксама ад расейцаў, у той ці іншай ступені зьмянялі свой выгляд, прыстасоўваліся да асаблівасьцяў эрзянскай ды макшанскай вымовы, словазьмены і словаўтварэньня. Пранікненьне старажытнаславянскіх, расейскіх дахрысьціянскіх, нехрысьціянскіх імёнаў у эрзянска-макшанскае асяродзьдзе магло пачацца ў досыць раньнюю эпоху (зь I тысячагодзьдзя н. э.), ў II тысячагодзьдзі н. э. расейска-эрзянска-макшанскія сувязі замацавалісь. З найбольш папулярных расейскіх нехрысьціянскіх, самабыятных за паходжаньнем, імёнаў, што існавалі сярод эрзян ды макшан, можна назваць наступныя: Несмеян, Любим, Назван, Бурнай, Поздей, Чудай, Ждан, Гуляй, Малка, Девятка, Радай, Надежка, Дурай, Дурнай, Буди, Милуш, Первуш, Жадей, Живай, Петай ды іншыя. Шмат з гэтых імёнаў таксама складалі аснову сучасных эрзянскіх ды макшанскіх імёнаў.
Досыць шырокае распаўсюджаньне малі сярод дахрысьціянскіх эрзян ды макшан антрапонімы цюрскага паходжаньня, якія ўспрымаліся эрзянска-макшанскім насельніцтвам у выніку яго кантактаў з цюркамоўнымі, яшчэ дамусульманскімі, а потым і мусульманскімі народамі і, ў першую чаргу, з татарамі. Гэта імёны Булай, Чембулай, Чалмай, Сабай, Китай, Мемей, Ногай, Селеват, Сюлдюк, Казанчей, Бичура, Ямаш ды іншыя.
Пра паходжаньне ўласна эрзянскіх ды макшанскіх асабістых імёнаў у пэўнай ступені можна меркаваць па сэнсавым значэньні іхняй асновы, якая магла абазначаць альбо ўласцівасьці характэру дзіцяці (Кежай, Кежут, Кежапа, Кежеват, Кежедей ад кежей — «злы»; Кутяй ад кутявиця — «датклівы»; Веляй ад велиця — «вертлявы»; Паруш ад паро — «добры» і г. д.), альбо выражаць стаўленьне да дзіцяці, пачуцьця бацькоў (Вечкас, Вечкус, Вечкан, Вечкуш, Вечкомас, Вечкай, Вечковат, Вечкенза ад вечкемс — «любіць, кахаць»; Алтыш ад алтамс — «абяцаць»; Учай, Учват, Учесь ад учемс — «чакаць»; Казей, відавочна, ад казнемс — «падараваць»; Инжай, Инжеват — ад инже — «госьць» і г. п.), ці месца нараджэньня дзіцяці (Кудаш, Кудас, Кудай ад кудо — «хата, дом»; Ошай, Ошас, Ошапа, Ошесь ад ош — «горад»; Паксяй, Паксют, Пакстян ад пакся — «поле»; Виряй, Виряс, Вирдян ад вирь — «лес» і г. п.), альбо час нараджэньня дзіцяці (Видяй ад видемс — «сеяць»; Нуят, Нуянэа, Нуякша ад нуемс — «жаць»; Пивцай ад пивцемс — «малаціць» і г. д.).
Сустракаюцца імёны з асновамі, што паходзяць, відавочна, ад назв жывёл, птушак, дрэваў і пр. (Пиняй, Пиняс ад пине — «сабака»; Карагай, Каргаш ад карго — «журавель»; Пичай ад пиче — «сасна»; Тумай ад тумо — «дуб» і г. д.).
Такім чынам, за прынцыпам свайго паходжаньня эрзянскія ды макшанскія антрапонімы вельмі падобныя, напрыклад, са славянскімі. Аднак ня ўсе імёны лёгка паддаюцца разшыфраваньню. Ёсьць цэлы шэраг эрзянскіх ды макшанскіх імёнаў, сэнсавае значэньне якіх вызначыць складана, паколькі яны дашлі да нас у расейскім запісу, верагодна, зазналі зь цягам стагодзь фанэтычнай і марфалягічнай адаптацыі (Червов, Арэют, Антяс, Азрапа, Чекулай, Кутор, Ацапа, Кичат, Начар, Тенякша, Чиндяс ды іншыя).
Праз тое, што дзяржаўныя дакумэнты царская влада афармляла звычайна на мужчынскую частку насельніцтва, ў расейскіх докумэнтах і матэрыялах пра «мардву» выяўляецца вельмі мало жаночых імён, як: Мака, Нахя, Паштеня, Цебарка. Па фальлёрным крыніцам вядомыя наступныя жаночыя імёны: Литова, Саманька, Сыржа, Акамка, Мазярго, Паё, Снальтё, Атюта, Нуяль, Кастуша, Цеца, Сэняша, Витова, Канёва, Элюва, Кирдява, Виртява, Сиямка, Люкщамка, Васяльга, Азравка, Сирява, Стирява, Утяша і некаторыя іншыя.
Можна адзначыць, што як як эрзянскія, так і макшанскія, антрапонімы мелі пераважна аднолькавае выкарыстаньня сярод абох народаў.[1]
- Эрзянскія жаночыя імёны (Эрзянь тейтерь-авань лемть)[1]
- Анге — імя жонкі Инешкипаза (Велікага Тварца, то бок Бога)
- Алгужа — магчыма, ад слоў ал (яйка) + кужо (паляна), то бок «яечная паляна»; або ад алце (ніжні) + кужо, то бок «ніжняя паляна»
- Алкажа — нізенькая
- Анелина — ад анелямс — песьціць, нежыць, частаваць, лашчыць.
- Аргума — прыгажуня
- Арта/Артана — якая ўпрыгожвае
- Ашава — белая жанчына
- Ашназа — бялявая, сьветлая
- Байгуша — кропелька, ад байге — кропля; або ад байге + кужо — кроплеподобная паляна
- Бажана/Бажата/Бажена/Бажута — ад бажамс (жадаць, хацець, марыць, імкнуцца), то бок пажаданая, тая, пра якую марылі, хацелі.
- Важава/Важена — працавітая, клапатлівая, ад важодемс (працаваць, клапаціцца)
- Валдава/Валдася/Валдуша — сьветлая
- Валгужа — ад валдо (сьвет) + кужо (паляна)
- Вандола — зьзяйная, зіхоткая
- Вастаня — ветлівая, якая сустракае
- Веденея — якая бачыць у вадзе
- Вежана/Вежава - малодшая — ад веженсь
- Вельмата — ўваскрослая, якая ажыла — ад вельмемс (ўваскрасаць, ажываць)
- Вечкана — любімая, каханая
- Видява — праўдзівая, наўпростая
- Витова/Витава — правая, справядлівая
- Вияна — моцная, сільная
- Виринея — якая бачыць у лесе
- Зэхель — ціхая, спакойная, прымірэнная, супакаенная
- Инжаня — госьця або гасьцінная
- Инесь/Инюва/Инюта — дачка правадыра, старэйшыны, князя
- Истарта — якая правільна шые, умела ўпрыгожвае
- Кастарго — якая расквітае
- Кастуша/Кастусь — якая расьце
- Канёва/Канява/Канюва — дачка верхаводы (маршалка?)
- Килява — падобная на бярозу
- Кевганя/Кевге — цьвёрдая, падобная на камень
- Кирдява — трымальніца, дзяржаўная
- Кемаль/Кемельте — ад кеме (цьвёрдая, упартая) або ад кемемс (верыць, спадзявацца)
- Куляша — якая нясе вестку
- Лияна — іншая, адрозная або ад лияназ (лён)
- Лада /Ладава — ад ладямо (мір, згода), мірная, якая ведае парадак
- Лаймарь, Лаймарина — чарамховая
- Ламзурь — якая прадзе шмат нітак
- Ликшаня — грачнёвая
- Люкшава — рознатраўе
- Мазаня/Мазярго — прыгажуня
- Метьказа — яшчарка
- Миянза — бабровая
- Мазава — прыгожая жанчына
- Наяна — ганарыстая
- Нормаль — ад норов (зямля, пупырышка) + марь (яблык, ягада) палёвыя трускаўкі
- Нуя — ад нуема (жатва)
- Наруша — ад нар (трава, дзёран)
- Налкума — гульлівая
- Пияда/Пияна/Пиянза — якая варыць піва
- Паксяльтя/Паксюта — польная, палёвая
- Парава — добрая жанчына
- Селема — вязавая
- Сияна — срабраная
- Сола/Соланя — цякучая
- Сырнежа — залацістая
- Сэнежа — блакітная
- Сэтьмела — павольная, ціхая
- Сюмерьге — сумная
- Таштана — ашчадная
- Телена — зімовая
- Тештела — зорная, памечаная
- Теяна — вузкая, худая
- Тикшана — траўная
- Тиряна — родная
- Тундаль/Тундаля/Тунданя — вясновая
- Утяша — якая калыхае
- Чевгине/Чевгелина — падобная на каліну
- Чипаня — сонечная або сланечнікавая
- Чеймарина — журавіны
- Эйзюраль — літар. ледзяны ражок, то бок якая нарадзілася ў час, калі ёсьць ледзякі
- Элюва — какетка
- Эряна /Эряния — жыўная
- Эрьгана — прыкметная
- Эрьгела — якая натхняе, цешыць
- Эрьмеза — здатная, умелая
- Ямзюр — ад ямся сюро (падвоенае семя) рэдкая
Жаночыя імёны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры аналізе корпуса традыцыйных жаночых імёнаў зьвяртае на сябе ўвагу катэгорыя імёнаў, якую можна назваць двухасноўнай, прычым, якая канечне зьмяшчае ў якасьці другой асновы слова -ава : Анава (Инява, Онава), Азрава (Азрафка, Асрава), Ашава (Ошава), Валдава (Вальдява, Волдава), Видява (Ведявка, Вадава), Вежава, Вергава, Виртява, Канява (Канюва, Кунава, Кунавка), Литава (Литова), Лиява, Мазава (Мозява, Мозава, Мозявка), Нулзява (Нулзявка), Ордава, Парава (Порава), Покшава, Потява, Равжава, Рузава, Сернява, Сочава (Сочефка), Сырява, Синява (Синевка), Тетява (Тедява), Тундава, Чиньдява (Шиндява), Черава (Черавка), Шонжава, Элюва, Ялгава (Ялгавка) ды інш.
Некаторыя з названых імёнаў першапачаткова наогул не былі такімі, а выступалі ў якасьці сацыяльных тэрмінаў, якія пазначалі, у прыватнасьці, нявестак. Ад гэтых тэрмінаў, як сямейных тытулаў, залежалі правы і абавязкі нявестак ў вялікіх непадзеленых, мардоўскіх сем’ях, якія складалі пэўную, строга рэглямэнтаваную герархічную сыстэму.
Эрзянская форма расейскіх імёнаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мужчынскія імёны
|
|
- Жаночыя імёны
|
|
Макшанскія імёны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мужчынскія (птушыныя):
- Сюлга (чайка)
- Панзи (канюк)
- Мече (голуб)
- Пилекш (амялушка)
- Пучкарган (чапля)
- Туртас, Турташ (дрозд)
- Турпур (дзікі голуб)
- Карьгата (чорны дрозд)
- Тундас (пеначка, даслоўна «вясеньнік»)
- Тяргон, Тяргас (драч)
- Тельга (івалга)
- Торай (дзікі гусак)
- Кавал (каршун)
- Куцькан (арол)
- Увксни (удод)
- Цёфкс (салавей)
- Шавача (сойка, даслоўна «гутарыць»)
- Сязьгата (сарока)
- Шякшата (дзяцел)
- Шурман (арабок)
- Яксярга (качка)
- Сузи, Сувози (глушэц)
- Пулукш (цецярук)
Жаночыя:
- Кара
- Кемельхтя
- Кодай (прясть)
- Стай (добрая швачка)
- Салоня
- Тевтярь (якая нарадзілася ў час раеньня пчолаў)
- Трафа
- Яга
- Еша
- Васальге (магчыма ад імя Васіліса)
- Кизор (лета)
- Тундас (вясна)
- Алгас якая нарадзілася ў нізіне)
- Рамас (купіць)
- Кельган, Кельге (любіць)
- Куяма (ад тлушч, тук)
- Ракшай (зьвер)
- Эрекай (жывы, рухавы)
- Порапа (гаі)
- Паранза (эрзянь) (добры)
- Кичат (па-эрзянску (птушка) кича — чыж)
- Кецята (радасьць)
- Нолдаш (адпускаць)
- Алякс (мужчына)
- Цятна
- Сатнай
- Мокшай
- Тюштя — (эрзянь инязоронь лем)
- Пуреш
- Кафтор
- Рангай
- Цифтомаз
- Пинкедь
- Ромай
- Армей
- Ордащ — (эрз. ордадомс, ордаш — пакрыўджаны)
- Ардащ
- Саущ
- Мартас
- Цякай
- Пекта
- Кальдя — (эрзянь лем)
- Курай — (эрзянь лем)
- Аржа
- Зетай
- Мялеха
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Мелькужо Эрзянь Мастор — Форум Страна эрзян, эрзянский форум(недаступная спасылка)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мокшин Н. Ф. Тайны мордовских имён: (Исторический ономастикон мордовского народа). — Саранск: Мордов. кн. изд-во, 1991. — 112 с.
- Мокшин Н. Ф. Мордовско-татарские этнические связи // Гуманитарные науки и образование: проблемы и перспективы. Материалы I Сафаргалиевских науч. чтений / МГУ им. Н. П. Огарева. — Саранск, 1997. — с. 27-36.
- . — 2007. — ISBN 978-5-484-00762-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|