Энкантаду
| Энкантаду | |||||
| |||||
| Краіна: | Бразылія | ||||
| Штат: | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
| Плошча: |
| ||||
| Вышыня: | 58 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | |||||
| Тэлефонны код: | 51 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 29°14′9″ пд. ш. 51°52′12″ з. д. / 29.23583° пд. ш. 51.87° з. д.Каардынаты: 29°14′9″ пд. ш. 51°52′12″ з. д. / 29.23583° пд. ш. 51.87° з. д. | ||||
Энкантаду на мапе Бразыліі Энкантаду | |||||
| http://www.encantado.rs.gov.br | |||||
Энканта́ду (па-партугальску: Encantado) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала блізу 22 тысяч чалавек[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здавён тэрыторыя сучаснага места была пакрытая буйнымі лясамі, якія былі заселеныя індзейцамі з плямёнаў гуарані. Упершыню эўрапейцы зьявіліся тут у 1635 годзе — гэта былі езуіцкія сьвятары. Згодна з імпэратарскай пастановай рэгіён належыў Порту-Алегры, але з 25 кастрычніка 1831 году апынуўся пад уладай Трыюнфу. У канцы XIX стагодзьдзя паселішча пачало прыцягваць да сябе жыхароў суседніх гарадоў. У 1882 годзе тут зьявіліся першыя мігранты-італьянцы. Неўзабаве была пабудаваная першая драўляная царква. Блізкасьць да Порту-Алегры і наяўнасьць порту на рацэ Такуары былі галоўнымі фактарамі ў квітненьні гораду, асабліва ягонай прамысловасьці. У 1915 годзе Энкантаду вылучыўся ў асобны муніцыпалітэт.