Эліс Парк
Выгляд
| Эліс Парк | |
| Краіна | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка |
|---|---|
| Адрас | 47 N. Park Lane, Johannesburg 2028 |
| Дата адкрыцьця | 1928 |
| Зьмяшчальнасьць | 62 567 |
| Хатняя каманда | Голдэн Лаенз, Арланда Пайрэтс, Лаенс, Паўднёваафрыканскі саюз рэгбі |
| Тып пакрыцьця | трава[d] |
| Каардынаты | 26°11′51.07″ пд. ш. 28°2′38.76″ у. д. / 26.1975194° пд. ш. 28.0441° у. д.Каардынаты: 26°11′51.07″ пд. ш. 28°2′38.76″ у. д. / 26.1975194° пд. ш. 28.0441° у. д. |
| Эліс Парк на мапе Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Эліс Парк | |
| Афіцыйны сайт | |
Эліс Парк (па-ангельску: Ellis Park), таксама вядомы з-за яго субсідаваньня The Coca-Cola Company як Кока-Кола Парк (па-ангельску: Coca-Cola Park) — стадыён саюзу рэгбі і футбольны стадыён у горадзе Яганэсбург, правінцыя Гаўтгэнг, ПАР. Выкарыстоўваецца таксама для правядзеньня іншых мерапрыемстваў, такіх як канцэрты.
Стадыён названы ў гонар Дж. Д. Эліса, які спрыяў выдзяленьню зямлі пад будаўніцтва арэны. У 2008 годзе права на тое, каб назваць стадыён сваім імём, за 450 мільёнаў рэндаў ($58 мільёнаў/£ 30 мільёнаў) выкупіла кампанія Кока-Кола.