Элізабэт Круцыгер
Выгляд
Элізабэт Круцыгер (па-нямецку: Elisabeth Cruciger, Kreuziger, ці Creutziger), у дзявоцтве фон Мэзэрыц (ням. von Meseritz; к. 1500 — 2 траўня 1535) — першая жанчына-паэтка і гімнапіска Пратэстанцкай Рэфармацыі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Элізабэт фон Мэзэрыц нарадзілася ў шляхецкай сям’і ў Мэзэрыцы ў Задняй Памэраніі, яшчэ дзіцём трапіла ў прэманстранцкі Марыенбурскі кляштар у Трэптаве над Рэгай. Дзякуючы Ёганэсу Бугенгагену захапілася ідэямі Рэфармацыі, навярнулася ў лютэранства і ў 1522 зьехала з кляштару ў Вітэнбэрг, дзе жыла ў доме Бугенгагена. У 1524 выйшла за багаслова Каспара Круцыгера Старэйшага, вучня і памочніка Лютэра. Зь ім у шлюбе нарадзіла дачку Элізабэт-малодшую і сына Каспара-малодшага.
Памерла ў Вітэнбэргу.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- На Богаяўленьне — «Herr Christ, der einig Gotts Sohn», уключаны ў нямецкі пратэстанцкі сьпеўнік «Evangelisches Gesangbuch»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Mary Jane Haemig, 'Elisabeth Cruciger (1500?-1535): The Case of the Disappearing Hymn Writer', The Sixteenth Century Journal, Vol. 32, No. 1 (Spring, 2001), pp. 21–44
- Carl Bertheau: Kreutziger, Elisabeth. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Vol 17, Duncker & Humblot, Leipzig 1883, p. 148 f.
- Sonja Domröse: Frauen der Reformationszeit, Gelehrt, mutig und glaubensfest, Vandenhoeck & Ruprecht, Göttingen 2010, ISBN 978-3-525-55012-0
- Wolfgang Herbst (ed.): Komponisten und Liederdichter des Evangelischen Gesangbuchs (Handbuch zum Evangelischen Gesangbuch, Bd. 2). Vandenhoeck & Ruprecht, Göttingen 1999, ISBN 3-525-50318-0.
- Walther Killy: Literaturlexikon. Autoren und Werke deutscher Sprache. Directmedia Publications, Berlin 2000, ISBN 3-89853-109-0. (1 CD-ROM)
- Elisabeth Schneider-Böklen: Elisabeth Cruciger, die erste Dichterin des Protestantismus. In: Gottesdienst und Kirchenmusik. Heft 2/1994, S. 32 ff.
- Wolfgang Herbst: Wer ist wer im Gesangbuch? (Onlineleseprobe)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |