Перайсьці да зьместу

Эль Аль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эль Аль

Паштовая марка Ізраілю
Заснаваная1948
ВузлыАэрапорт Бэн-Гурыён
Бонусная праграмаМатмід
Падразьдзяленьні
Колькасьць самалётаў46
Прызначэньні55
Дэвіз кампанііДом удалечыні ад дому.
הכי בבית בעולם
Літаральна: «Найлепшае ад дому ў небе»
Штаб-кватэраАэрапорт Бэн-Гурыён, Ізраіль
Ключавыя постаці
  • старшыня Амікам Коэн
  • выканаўчы дырэктар Гонэн Усышкін
Сайтwww.elal.com

ТАА «Ізраільскія авіялініі Эль Аль» (TASE: ELAL)[1], гандлёвая марка Эль Аль (па-габрэйску: אל על — «да нябёсаў» ці «ў нябёсы», па-арабску: إل-عال‎) — нацыянальная авіякампанія Ізраілю[2][3], заснаваная ў 1948 року. Штаб-кватэра знаходзіцца ў нацыянальным аэрапорце імя Бэн-Гурыёна.

«Эль Аль» — адзіная камэрцыйная авіялінія, якая ўсталёўвае на ўласныя самалёты сыстэмы проціракетнай абароны і лічыцца адной з найнадзейнейшых авіялініяў сьвету дзякуючы строгай працэдуры бясьпекі на зямлі і пры пасадцы на рэйс[4][5]. За ўвесь час дзейнасьці авіякампаніі адбыўся толькі адзін згон ейнага рэйсу, нягледзячы на шматлікія спробы і тэрарыстычныя напады[6][7].

Зьяўляючыся дзяржаўнай авіялініяй, «Эль Аль» згуляў значную ролю ў гуманітарных місіях, вывозячы ў Ізраіль жыдоў зь іншых дзяржаваў, усталяваўшы рэкорд па максымальнай колькасьці людзей на камэрцыйным самалёце (1122 пасажыры на Боінгу 747) у часе апэрацыі «Саламон»[8][9].

«Эль Аль» прапануе толькі кашэрную ежу падчас палётаў і не абслугоўвае пасажыраў у шабат ды на рэлігійныя сьвяты[10][11].

  1. ^ TASE Site — Profile. Tase.co.il (2010-01-07). Праверана 2014-07-18 г.
  2. ^ United States ELAL Israel Airlines LTD. Seabury APG. Праверана 2013-07-04 г.
  3. ^ Israel special — Flag carrier El Al thrives despite high fuel costs and competition // 2008-2-11 г.
  4. ^ EL AL named most secure airline // The Jerusalem Post, 2008-02-06 г. Праверана 2008-02-06 г.
  5. ^ El Al secure because it must be. CNN (2002-07-05). Праверана 2016-05-15 г.
  6. ^ Kohn, David (February 11, 2009) The Safest Airline CBSnews Праверана 2012-04-12 г.
  7. ^ Unfriendly skies are no match for El Al // USA Today, January 10, 2001 г. Праверана April 29, 2007 г.
  8. ^ Aviation World Records. Think Quest. Праверана 2007-05-07 г. Архіўная копія ад 2007-02-28 г.
  9. ^ Ethiopian Jews and Israelis Exult as Airlift Is Completed // The New York Times, May 26, 1991 г.
  10. ^ Orme, William A. Jr.. El Al at a Turning Point; A Mirror of Israel's Divisions Prepares to Go 49% Public // March 5, 1999 г. Праверана February 15, 2010 г.
  11. ^ Wagner, Matthew (2006-12-06) Another report of non-kosher food on El Al plane The Jerusalem Post Праверана 2012-04-12 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эль Альсховішча мультымэдыйных матэрыялаў