Эйрык Сальстэн
| Эйрык Сальстэн | ||
|---|---|---|
| Рост | 185 см[1] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 17 чэрвеня 1994[2] (31 год) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Ізэрлён Рустэрз | |
| Выступаў за | ||
| Гульнявая кар’ера | 2014 — цяпер | |
Эйрык Сальстэн (па-нарвэску: Eirik Salsten; нар. 17 чэрвеня 1994 году) — нарвэскі хакеіст, нападнік нямецкага клюбу «Ізэрлён Рустэрз». Сын колішняга хакеіста Пэтэра Сальстэна.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Пачаў кар’еру ў клюбе «Сторгамар». У 2014 годзе прыяднаўся да «Валерэнгі», але па сэзоне перайшоў у «Манглеруд Стар». Пасьля абараняў колеры «Ставангер Ойлерз». Перад сэзонам 2018—2019 гадоў вярнуўся ў свой родны клюб «Сторгамар». У сэзоне 2023—2024 гадоў стаў ключавых хакеістаў клюбу, назьбіраўшы цягам сэзону больш пунктаў чымсьці згуляных матчаў. Гэтак жа эфэктыўна дзеіў у плэй-оф. Хакеіст фактычна забясьпечыў клюбу чэмпіёнскі тытул, закінуўшы пераможную шайбу ў авэртайме пятага фінальнага матчу супраць «Валерэнгі»[3]. У кастрычніку 2024 году далучыўся да чэскага клюбу «Энэргія»[4]. У канцы траўня 2025 году прыяднаўся да нямецкага клюбу «Ізэрлён Рустэрз»[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в г https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45156/norway — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ а б https://www.iihf.com/en/events/2018/wm/teams/roster/1611/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ «Vill Storhamar-jubel etter drama: — Så stort som det kan bli». TV2.
- ^ «Dvougólový Salsten: Pořád jsem tvrdě pracoval a vyplatilo se!». HC Energie Karlovy Vary.
- ^ «Roosters verpflichten norwegischen Center Eirik Salsten». Iserlohn Roosters.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Нарадзіліся 17 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Осьлё
- Нарвэскія хакеісты
- Хакеісты зборнай Нарвэгіі
- Хакеісты клюбу «Сторгамар» Гамар
- Хакеісты клюбу «Валерэнга» Осьлё
- Хакеісты клюбу «Манглеруд Стар» Осьлё
- Хакеісты клюбу «Ставангер Ойлерз»
- Хакеісты клюбу «Энэргія» Карлавы Вары
- Хакеісты клюбу «Ізэрлён Рустэрз»