Эдуард Домбург
Эдуард Іванавіч Домбург | |
Пракурор БССР | |
---|---|
4 жніўня 1924 — 6 красавіка 1925 | |
Папярэднік: | Адольф Гетнэр |
Наступнік: | Майсей Сегаль |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 кастрычніка 1896 (128 гадоў) Ліфлянзкае губэрні, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
6 лістапада 1946 (50 гадоў) СССР |
Эдуард Іванавіч Домбург[1] нарадзіўся 18 кастрычніка 1896 года ў Ліфлянзкае губэрні ў сялянскай сям'і. Скончыў валасную школу і дзьве клясы парафіяльнай вучэльні. У 1916 годзе прызваны на службу ў Расейскае войска і прыняў удзел у Першае сусьветнае вайне, а затым удзельнічаў у Грамадзянскае вайне ў Расеі. З 1921 года на працы ў органах савецкае юстыцыі, загадчык Стаўрапольскага губэрнскага аддзела юстыцыі, намесьнік старшыні Віцебскага губэрнскага рэвалюцыйнага трыбуналу, Віцебскага губэрнскага суду.
У 1924 годзе пераведзены на работу ў БССР, дзе займаў пасады намесьніка старшыні Галоўнага суду, пракурора і намесьніка Наркама юстыцыі.
З 4 жніўня 1924 года па 6 красавіка 1925 года выконваў абавязкі Наркама юстыцыі БССР — Пракурора Беларускае ССР.
У 1925—1926 гадах — служыў на пасадзе Арлоўскага пракурора. У 1929 годзе скончыў Маскоўскія вышэйшыя юрыдычныя курсы, рабіў старшынёй Хабараўскага і Прыморскага краявых судоў, затым пераведзены ў Саратаў, дзе прызначаны старшынём спэцкалегіі і намесьнікам старшыні краявога суда.
У лістападзе 1935 года быў пераведзены ў Чэлябінск. У сьнежні 1935 года зацьверджаны старшынёй Чэлябінскага абласнога суда. Аднак у канцы 1937 года па выніках праверкі работы аблсуда, у прыватнасьці рабоце спэцкалегіі наркаматам юстыцыі, Домбург быў зьняты з пасады, выключаны з партыі нібыта за тое, што «даваў прамую ўстаноўку судам на зьніжэньне рэпрэсіяў контррэвалюцыйным элементам».
У ліпені 1938 года Э. І. Домбург арыштаваны работнікамі НКУС па Чалябінскай вобласці як "вораг народа", "удзельнік праватрацкісцкай арганізацыі". Пасьля ўмяшаньня ў сьледзтва ваенных юрыстаў справу супраць Домбурга спынілі і былы старшыня Чэлябінскага абласнога суду быў вызвалены са сьледчае турмы ў чэрвені 1941 года.
У гады Вялікай Айчыннай вайны загадваў юрыдычнай кансультацыяй, са сьнежня 1943 па сакавік 1944 года знаходзіўся ў Чырвоным войску, дэмабілізаваны па хваробе, працягнуў работу ў калегіі адвакатаў.
У лютым 1945 года загадам Наркама юстыцыі СССР пераведзены на работу ў Латвійскую ССР.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дзеяпіс Пракураты Беларускае ССР. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.