Майсей Сегаль
| Майсей Абрамавіч Сегаль | |
| Пракурор БССР | |
|---|---|
| 6 красавіка 1925 — 6 чэрвеня 1928 | |
| Папярэднік | Эдуард Домбург |
| Наступнік | Нікандар МІхайлаў |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1881 |
| Памёр | 1945 |
Майсей Абрамавіч Сегаль[1] нарадзіўся ў 1891 годзе ў горадзе Шаўлі Ковенскае губэрні.
Скончыў камэрцыйнае вучылішча ў горадзе Рызе, поўны курс юрыдычнага факультэта вэтэрынарнага інстытута, а затым экстэрнам — эканамічны факультэт політэхнічнага інстытута.
Да 1918 года рабіў вэтэрынарным лекарам, з 1918 года — памочнік начальніка і вайсковы камісар вэтэрынарнай часткі на Паўднёвым і Каўказскім франтах.
З 1922 па 1923 год М. А. Сегаль служыў на пасадзе вайсковага пракурора Маскоўскае акругі Войска СССР. З 1923 па 1924 год — вайсковы пракурор Вярхоўнага суду РСФСР. У 1924 годзе — пракурор пры Наркаме юстыцыі РСФСР.
6 красавіка 1925 года на пасяджэньні Прэзыдыюма ЦВК БССР М. А. Сегаль прызначаны Народным камісарам юстыцыі БССР і Пракурорам БССР.
У 1927—1928 гадах, быў дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, займаў пасаду намесьніка дэкана факультэта права гэтага ж унівэрсытэта.
6 чэрвеня 1928 года на пасяджэньні СНК БССР разгледжана хадайніцтва М. А. Сегаля аб вызваленьні яго ад абавязкаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дзеяпіс Пракураты Беларускае ССР. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.