Перайсьці да зьместу

Адольф Гетнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адольф Хрыстафоравіч Гетнэр
Пракурор БССР
1919 — 1925
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 студзеня 1887 (137 гадоў)
Сьцяг РасеіМітаўскім павеце Курляндзкае губэрні, Расейская імпэрыя
Памёр: 1938(1938)
Сьцяг СССРСССР
Партыя:
Адукацыя:

Адольф Хрыстафоравіч Гетнэр[1] — першы пракурат Беларускае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі. Нарадзіўся 8 студзеня 1887 года ў Мітаўскім павеце Курляндзкае губэрні (цяпер знаходзіцца ў Латвіі). У 1904 годзе стаў членам Расейскае сацыял-дэмакратычнае грамады. Пасьля вучобы ў Мітаўскага рэальнага вучылішча, якое не закончыў, рабіў друкаром. Удзельнічаў у рэвалюцыйным руху, быў караным Расейскаю дзяржаваю, сядзеў у турме. Удзельнічаў у Першай сусьветнай і Грамадзянскай войн. З 1912 года пачаў служыць у расейскім войску, ваяваў на Заходнім фронце. У 1917 годзе А. Гетнэр знаходзіўся ў Смаленску, дзе стаў членам Смаленскага рэўкома, Смаленскага Саўнаркама. Са студзеня 1918 года А. Гетнэр стаў выконваць абавязкі камісара судовага аддзела Смаленскае губэрнскае Рады, камісара юстыцыі.

Пасьля стварэньня ССРБ са сталіцаю ў Смаленску ў пачатку 1919 года, А. Гетнэр стаў членам ЦК КП(б)Б і Народным камісарам юстыцыі. Зь ліпеня 1919 года знаходзіўся ў Чырвоным войску, быў палітработнікам, старшынём суду (рэўтрыбунал) 16-е арміі. Удзельнічаў у Савейка-польскае вайне 1920-ых гадоў. Пасьля вайны са сьнежня 1921 года А. Гетнэр служыў на пасадзе Народнага камісара юстыцыі ССРБ, адначасова быў на пасадзе намесьнік Старшыні Саўнаркама Беларусі і старшыня выканкама Менскага гарадзкога савета (з 1922 па 1924 гады). У 1922 годзе А. Гетнэр прызначаны на пасаду Наркам юстыцыі і адначасова першы Пракурор БССР.

А. Гетнэр быў пасланы на I зьезда Саветаў СССР у сьнежні 1922 года.

З красавіка 1925 года рабіў сакратаром Шклоўскага райкама КП(б)Б. З 1933 года пераведзены на іншую пасаду старшыня Магілеўскай раённае Кантрольнай камісыі КП(б)Б.

Член ЦВК СССР з 1922 па 1924 год. Член ЦВК БССР і яго прэзыдыюма з 1921 па 1925 год.

З красавіка 1935 па ліпень 1937 года служыў на іншае пасадзе — пракурор Карэльскае АССР. Быў членам Канстытуцыйнае камісыі па распрацоўцы Канстытуцыі СССР 1936 году. Калі пачаліся масавыя рэпрэсіі, аказваў супрацьдзеяньне НКУС, за што абкомам партыі яму было абвешчана партыйнае спагнаньне. Пасьля гэтага яго перавялі на працу пракурорам Мардоўскай АССР.

У 1938 годзе быў рэпрэсаваны ў сувязі з абвінавачаньнем у прыналежнасьці да Беларускае нацыянал-фашысцкае арганізацыі і неўзабаве расстраляны.

Пасьля сьмерці быў рэабілітаваны.