Эдмунд Ярмусік
Эдмунд Станіслававіч Ярмусік (нарадзіўся 22 лютага 1955 году, вёска Навасёлкі Гарадзенскага раёну) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2013)[1], прафэсар, дацэнт (1993).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў завочнае аддзяленьне гістарычнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы (1982).
Тэма кандыдацкай дысэртацыі — «Интернациональные связи Ленинского Коммунистического Союза Молодежи Белоруссии и союзов молодежи европейских социалистических стран. 1971—1980 гг.», абараніў у 1988 г.[1]
У 1993 годзе атрымаў званьне дацэнта.[1]
У 2006-2013 гадах — дэкан факультэту гісторыі і сацыялёгіі ГрДУ імя Янкі Купалы,[1] пасля - прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы.[2]
Прафэсійныя погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Станоўча ацэньвае Рыскую мірную дамову па падзеле Беларусі паміж Польшчай і РСФСР.[3] Дзейнасьць кіраўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі разглядае з пазыцыі ідэалёгіі бальшавікоў. Раман Скірмунт, Антон Луцкевіч і інш. дзеячы беларускага нацыянальнага руху паводле меркаваньня Ярмусіка зьяўляліся прадстаўнікамі «буржуазна-памешчыцкага лягеру», «марыянэткамі нямецкіх акупантаў», «падманшчыкамі народу», якія імкнуліся «адарваць беларусаў ад братэрскай Савецкай Расеі».[4]
У гэтым разьдзеле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Стварыў навуковую канцэпцыю каталіцкага Касьцёла ў Беларусі, згодна зь якой РКК адыгрываў і адыгрывае важную пазітыўную ролю ў гістарычным, грамадзка-палітычным, сацыякультурным жыцьці Беларусі ў разьвіцьці межканфісійнага дыялогу. Паказаў эвалюцыю дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі-ад выцясьненьня Касьцёла з усіх сфэр грамадзкага і культурнага жыцьця да супрацоўніцтва зь ім у імя гарманічнага разьвіцьця беларускага грамадзтва. Гэта канцэпцыя зьяўляецца супрацьлеглай існуючай раней у савецкай гістарыяграфіі, згодна зь якой каталіцкі Касьцёл выкарыстоўваўся правячымі коламі Польшчы дзеля апалячваньня і акаталічваньня беларускага народа. Не пагаджаецца з тэрмінам «экспансія каталіцызму на Ўсход». Разглядае дзейнасьць Касьцёла як місіянерскую. Лічыць, што дзякуючы каталіцкаму Касьцёлу беларуская культура ўзбагацілася дасягненьнямі эўрапейскай, што ў спалучэньні з усходне-культурнай традыцыяй стварыла непаўторнасьць і адметнасьць беларускай культуры. Падтрымлівае і актыўна рэалізуе ідэю умацаваньня талерантнасьці ў беларускім грамадзтве, асуджае нацыяналізм, шавінізм у любым яго праяўленьні, актыўна падтрымлівае разьвіцьцё беларускай, польскай, еўрэйскай і іншых культур. Навуковыя мерапрыемствы, якія праводзяцца на факультэце гісторыі і сацыялёгіі скераваны на прапаганду беларускай і культур іншых нацыянальнасьцей, на распаўсюджваньне гістарычных ведаў як сярод студэнтаў, так і насельніцтва Гродзеншчыны.
Асноўныя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ковкель И. И., Ярмусик Э. С. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени. 7-е издание, дополненное. — Минск: Аверсэв, 2008. — 622 с.
- Католический Костёл в Белорусси в годы Второй мировой войны (1939-1945гг.): Монография. - Гродно, 2002. - 240 с.
- Католический Костёл в Белоруссии в 1945 - 1990 годах: монография/ Э.С. Ярмусик. - Гродно, 2006. - 568с.
- Місіянерская дзейнасць каталіцкага Касцёла на Гродзеншчыне (канец 1980-х гадоў - да цяперашняга часу / Э.С. Ярмусік / Шлях да ўзаемнасці.
- Проблемы современности в социальной доктрине католической Церкви /Э.С. Ярмусик/ Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: навукова-гістарычны часопіс.
- Stosunki Państwo - Kościół na Białorusi po II wojnie światowej / E. Jarmusik // Kościoły chrześcijańskie w systemach totalitarnych/ Uniwersytet Mikołaja Kopernika w Toruniu; red. naukowa: J. Kłaczkow, W. Rozynkowski. - Toruń: Wyd-wo Adam Marszałek, 2012. - S. 645 - 662
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г https://fh.grsu.by/index.php/sostav-kafedry
- ^ https://fk.archives.gov.by/fond/117054/
- ^ Алесь Смалянчук. Рэцэнзія на Davies, Norman. Orzeł biały, czerwona gwiazda. Wojna polsko-bolszewicka 1919—1920. Кракаў, 1998. 308. // Беларускі гістарычна агляд, Том 6 Сшыткі 1—2 (10—11) Сьнежань 1999
- ^ Алесь Смалянчук. «Сфінкс» беларускай гісторыі? на Kamunikat.org