Эдмунд Русецкі
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Русецкі.
Эдмунд Русецкі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
11 жніўня 1893 |
Памёр: | 4 сакавіка 1938 (44 гады) |
Э́дмунд Сыгізму́ндавіч Русе́цкі (11 жніўня 1893 — 4 сакавіка 1938) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Жданы Менскага павету Менскай губэрні. З 1919 году ў Чырвонай Арміі, у 1921—1929 гадах у Наркамземе БССР, у 1924—1927 гадах намесьнік наркома земляробства БССР. У 1930—1935 гадах вучыўся ў ВНУ. У 1936—1937 гадах начальнік Беларускай канторы па якасьці торфу. Арыштаваны 16 жніўня 1937 году органамі НКУС БССР. Пастановай «двойкі» 15 лютага 1938 году прысуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны 4 сакавіка 1938 году ў Менску. Рэабілітаваны Вайсковым трыбуналам Беларускай вайсковай акругі 14 лістапада 1957 году.