Перайсьці да зьместу

Эдвард Гараздоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эдвард Гараздоўскі (па-польску: Edward Gorazdowski; 18431901) — варшаўскі дрэварытнік.

З 1863 року працаваў у часопісе «Tygodnik Ilustrowany», мастацкім кіраўніком якога ў той час быў Юліюш Косак. Зь цягам часу стаўся найлепшым і амаль адзіным выканаўцам малюнкаў у гэтым часопісе. У 1873 року перайшоў у рэдакцыю «Kłosów». Пасьля закрыцьця часопіса ў 1890 року, вярнуўся ў «Tygodnik Ilustrowany».

Быў адным з найлепшых дрэварытнікаў свайго часу і аўтарам некалькіх сотняў высакаякасных дрэварытаў. Да найлепшых належаць тыя, што ствараліся паводля малюнкаў Юліюша Косака і Міхала Андрыёлі. Акрамя таго, ілюстраваў кнігі, у тым ліку раман «Мэір Эзофавіч» (па-польску: «Meir Ezofowicz») Элізы Ажэшкі, «Старая байка» (па-польску: «Stara baśń») Юзэфа Крашэўскага, або «На перавале» (па-польску: «Na przełęczy») Станіслава Віткевіча.