Штатыў
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/Canon_PowerShot_A430.jpg/220px-Canon_PowerShot_A430.jpg)
Штаты́ў (па-нямецку: Stativ) — пераносная апора для аптычных прыладаў (фота-, відэа-, кінакамэр, падзорных труб, тэадалітаў і да т. п.), служыць для дакладнага навядзеньня і захаваньня іхняга становішча ў працэсе работы.
Усе фатаграфічныя штатывы маюць тры апоры, мацаваньне для фотаздымача, часта аснашчаныя паваротным мэханізмам (галоўкаю) для навядзеньня прылады. Апоры звычайна тэлескапічныя дзеля эканоміі месца, калі штатыў не выкарыстоўваецца, і вырабляюцца з алюміну, вуглеплястыку, сталі, дрэва ці плястмасы.