Штальхельм
Штальхельм (па-нямецку: Stahlhelm, стальны шалом) — пяхотная каска, што пад такой назвай найперш асацыюецца з узроеннымі сіламі Нямеччыны з 1916 па 1945 год. Замяніўшы пад час Першай сусьветнай вайны пікельхельм, пазьней стальхельм зрабіўся адным з найбольш распаўсюджаных атрыбутаў салдат Вэрмахту.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля таго, як манэўраную вайну 1914 году на Заходнім фронце зьмяніла акопная вайна, новыя ўмовы баявых дзеяньняў зьявілася патрэба ў абароне галавы салдата.
У краінах Антанты і Цэнтральных дзяржавах пачалася распрацоўка касак, якія павінны былі абараняць людзей ад шрапнэлі.
Для нямецкай арміі, чые рагатыя пікельхельмы моцна дэмаскавалі салдат, гэтае пытаньне паўстала найбольш востра.
У 1915 г. немцы вырабілі значная колькасьць касак самых разнастайных формаў, адстралялі іх на палігоне і склалі тэхнічныя патрабаваньні па іх форме, таўшчыні мэталю і вазе.
У 1915 годзе ў нямецкія войскі пачалі паступаць пікельхельмы (Pickelhaube) уз. 1915 году, выпушчаныя ва ўмовах ваеннага часу: ня скураныя, а вырабленых з тонкай мэталічнай бляхі і прэсаванага кардону, аднак іх ахоўныя ўласьцівасьці былі прызнаныя недастатковымі. Надалей, у 1915 годзе, у штурмавы інжынэрны батальён капітана Эрнста Рора (Sturmabteilung Rohr), што дзейнічаў на Заходнім фронце, паступілі першыя сталёвыя шаломы Stahlhelm. Наступныя партыі касак паступалі для экіпіроўкі назіральнікаў, вартавых і снайпэраў [1]. Канструкцыю шолама Stahlhelm распрацаваў доктар Фрыдрых Шверд з (Гановэрскі ўнівэрсытэт).
Да пачатку 1916 году Stahlhelm першага ўзору (пазьней атрымаў назву M1916) пачаў масава паступаць у войскі.
Форма каскі спалучала аб’ёмы цыліндрычнага цела, які ахоплівае галаву з конусным напатылічнікам, які прыкрывае вушы ад удару гукавой хвалі і аскепкаў.
Зроблены зь нікелевай сталі, шолам меў бакавыя рожкі, якія прызначаліся для вэнтыляцыя і замацаваньня дадатковых ахоўных пласьцін; пласьціны мала выкарыстоўваліся з-за іх вялікай вагі, а вэнтыляцыйныя адтуліны салдаты былі вымушаныя зімой прымітыўна затыкаць. Унутраны бок каскі складаўся з трох кавалкаў скуры з абіўкай, што рэгуляваліся па памеры галавы; каскі таксама выпускаліся розных памераў. Падбарадная папружка мацаваўся ў мэталічнай абалёнцы штальхельму.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ian Drury, Gerry Embleton. German Stormtrooper, 1914-18. London, Reed International Books Ltd., 1995. pages 8-9
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Floyd R. Robert W. Clawson "Stahlhelm: Evolution of the German Steel Helmet", Kent State University Press, 2000, Kent, Ohio, isbn 9780873386777
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Штальхельм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |