Перайсьці да зьместу

Шнапс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бутэлька астуджанага нямецкага шнапса

Шнапс (па-нямецку: Schnaps) — абагульняючая назва дужых алькагольных напояў. Тэрмін шнапс адносіцца звычайна да розных чыстых (без дадаткаў) дыстылятаў, атрыманых шляхам перагонкі брагі са збожжа, садавіны і г. д.

Аб’ёмнае ўтрыманьне этылявага сьпірту ў шнапсе — каля 40 %.

Па гусьце і кансыстэнцыі шнапс блізкі да гарэлкі і самагонкі, але можа ўтрымліваць лёгкі фруктовы смак ці адценьне смаку, які залежыць ад зыходнай сыравіны. Шнапсамі зьяўляюцца некаторыя брэндзі, напрыклад, кіршвасэр.

У Паўночнай Амэрыцы таксама прадаецца гэтак званы «амэрыканскі шнапс». Гэтая разнавіднасьць, па ўтрыманьні цукру і алькаголю (не вышэй за 25%), шнапсам не зьяўляецца — яна хутчэй адносіцца да лікёраў, адным з інгрэдыентаў якіх можа зьяўляцца сам шнапс.