Шача

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Шача (Шачка) — рака ва Ўзьдзенскім і Пухавіцкім раёнах, правы прыток Пцічы (басэйн Прыпяці).

Пачыналася яна ў пушчах маёнтку Таўкачэвічы за засьценкамі Старой Гуты, цякла на ўсход каля Любячы, Валка, Монцаў (Габрыелеўскі), Шацку, Старынак, Забярэзцаў, зьлівалася з ракой Кавалёўкай. Вусьце ракі знаходзілася сярод недаступнае дрыгвы. Даўжыня ракі складала 25 кілямэтраў, рака была багатая на лугі двухкосныя, на рыбу. Ля месца сутокаў з Кавалёўкай рака мела гоны бабровыя.

Крыніцы:[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вайцяховіч Н. М. В14 Шацк: Краязнаўчыя нарысы. — Мн.: Пейто, 1999. — 80 с. -(«Ведаць свой край Беларусь»). ISBN 985-6024-20-X