Шафран анкарскі
| Шафран анкарскі | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Кветкавыя |
| Кляса | Аднадольныя |
| Атрад | Спарагакветныя |
| Сямейства | Касачовыя |
| Род | Шафран |
| Від | Шафран анкарскі |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Crocus ancyrensis | |
Шафра́н анка́рскі (па-лацінску: Crocus ancyrensis) — расьліна, якая адносіцца да роду шафран сямейства касачовых. Прарастае на поўначы і ў цэнтральнай частцы Турэччыны[1]. Вядома дзякуючы багатаму ўтрыманьню цукру і крухмалу.
Расьліна звычайна квітнее зь лютага па красавік. Расьце каля скалаў, кустоў і хвоіных. Дасягае ў вышыню 10—12 см. Кветкі шафрану накіраваны ўверх і складаюцца з шасьці пялёсткаў. Расчыняючыся, кветкі прымаюць зорчатую форму. Вузкае лісьце шырынёй 0,5—1 мм выцягваецца ў даўжыню пасьля квітненьня. Цыбуліна пакрытая лускавінкамі з жорсткай сеткай, створанай спляценьнямі валокнаў абалонкі. З адной цыбуліны вырастае мноства кветак, ствараючы ілюзію букету. Кветкі маюць залаціста-жоўтую афарбоўку.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ «Crocus ancyrensis (Herb.) Maw, Gard. Chron., n.s., 16: 528 (1881)». Kew Royal Botanic Gardens.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]
Шафран анкарскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Crocus ancyrensis(недаступная спасылка). Alpine Gargen Society.
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |